Галоўнай тэмай сустрэчы было блакаванне выкарыстання спецыяльных правоў запазычання (SDR) ад МВФ для рэжыму Лукашэнкі.
Павел Латушка перадаў амбасадару зварот НАУ ў адрас міністра замежных спраў і міністра фінансаў Літвы.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя пастановы ЕЗ аб пашырэнні санкцый у дачыненні да фізічных асобаў і арганізацый рэжыму, якія маюць сувязь да гандлю людзьмі і вядзення «гібрыднай вайны» супраць Еўрапейскага Звязу.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter