Усе навіны

Прадстаўнікі НАУ правялі сустрэчу з міністрам замежных спраў Латвіі

Архіў навін

Павел Латушка і Арцём Праскаловіч правялі сустрэчу з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічам па ініцыятыве латвійскага боку


Падчас гутаркі ўдзельнікі НАУ і прадстаўнікі Латвіі абмеркавалі тэмы міграцыйнага крызісу, развязанай рэжымам на яго аснове гібрыднай агрэсіі ў дачыненні да ЕЗ і планаванага нелегітымным рэжымам Лукашэнкі «рэферэндуму», а таксама шэраг іншых пытанняў.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка акрэсліў важнасць выпрацоўкі сумеснай стратэгіі ЕС і апераджальных дзеянняў краінамі памежнага з Беларуссю рэгіёна — Латвіяй, Эстоніяй, Літвой, Польшчай і Украінай — як найбольш схільнымі небяспекі агрэсіі з боку рэжыму дыктатара.

Міністр праінфармаваў Паўла Латушку аб цвёрдай і адзінай пазіцыі краін-сябраў ЕЗ у дачыненні да ацэнкі і рэагавання на сітуацыю ў Беларусі і немагчымасці дыялогу з Лукашэнкам, які ажыццяўляе маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў.

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч распавёў, як ідзе падрыхтоўка да «рэферэндуму» Лукашэнкі з боку дэмакратычных сіл: аб будучых удзельніках выбарчых камісій, якія ўжо выходзяць на сувязь з супольнасцю *Сумленныя людзі, аб падтрымцы адзінай кампаніі ўсё новымі ініцыятывамі і актывістамі, а таксама пра тое, як рэжым ужо спрабуе процідзейнічаць.

Міністр замежных спраў Латвіі азнаёміўся з прапанаванымі НАУ падыходамі па пытанні крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго памагатых і выказаў меркаванне аб важнасці працы па гэтым кірунку крымінальна-прававой адказнасці прадстаўнікоў рэжыму.

Міністр пазначыў нязменнасць пазіцыі аб падтрымцы беларускага народа і дэмсілаў Беларусі ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter