Усе навіны

Нельга весці бізнэс у краінах-агрэсарах

Архіў навін

Прэс-сакратар НАУ Арцём Брухан у эфіры Маланкі аб кампаніі «Ні цэнта на вайну»


Наша кампанія «Ні цэнта на вайну» накіравана на тое, каб да ўсіх прыйшло разуменне — нельга весці бізнэс у краінах, якія прымаюць прамы ўдзел у нападзе на Украіну, забойстве яе людзей. Кампанія ў першую чаргу закранае маральна-этычны аспект вядзення бізнесу. Брэнды, якія працягваюць працаваць у Беларусі, фактычна фінансуюць вылет ракет і самалётаў, якія бамбуюць гарады Украіны.

Рана ці позна паўстане пытанне: «Чаму вы працягвалі працу на тэрыторыі агрэсара, працягвалі фінансаванне вайны?». Гэта пытанне адказнасці перад украінскім народам, які зараз гераічна змагаецца за сваю свабоду. Калі самога гэтага факта недастаткова, трэба заклікаць гэтыя кампаніі зрабіць выбар.

Ужо ёсць першыя вынікі: кампанія Bosch аб’явіла аб спыненні работы ў Беларусі. Пры гэтым мы разлічваем, што ў будучыні гэтыя кампаніі прадоўжаць сваю работу ў новай Беларусі, ва ўмовах свабоднага і спрыяльнага бізнес-клімату, што зробіць нашу эканоміку мацнейшай, а самі кампаніі яшчэ больш паспяховымi.

Мы стараемся максімальна пашырыць кола кампаній, да якіх звяртаемся і заклікаем усіх далучыцца да гэтай ініцыятывы.

У нашым telegram-канале размешчаны спіс кампаній і спасылкі на іх сацыяльныя сеткі, дзе можна публікаваць свае звароты. Усе разам мы здолеем паўплываць на сітуацыю.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter