Усе навіны

НАУ падтрымлівае пазіцыю стачкаму «Беларуськалія»

Архіў навін

НАУ падтрымлівае пазіцыю стачкаму «Беларуськалія» і выступае за скасаванне кантракту з боку нарвежскай кампаніі Yara.


У жніўні 6500 работнікаў «Беларуськалія» падпісаліся пад народнымі патрабаваннямі. З тых часоў рэпрэсіі супраць працаўнікоў толькі нарастаюць. Шасцёра з іх трапілі пад крымінальны пераслед па палітычных матывах. Пецярым з іх прыйшлося бегчы з краіны, адзін — Андрэй Прылуцкі — быў затрыманы па патрабаванні беларускага рэжыму на тэрыторыі Расіі. Мы цяпер змагаемся за яго вызваленне. А Руслан Акостка, электраслесар рудніка, ужо асуджаны на 3 гады калоніі.

Зусім нядаўна, 28 лютага, затрымалі 7 прадстаўнікоў стачкаму «Беларуськалія». Прадстаўнікі стачкаму распавядаюць, што іх збівалі: і пры затрыманні, і ў РАУС. Таксама супраць іх ужылі пярцовы газ.

Народнае антыкрызіснае упраўленне заклікае кампанію Yara спыніць любыя дзелавыя адносіны з «Беларуськаліем», у тым ліку работу па дзеючых пагадненнях і заключэнні новых камерцыйных дамоваў, да ўрэгулявання ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі і выканання адпаведных патрабаванняў стачачнага камітэта.

Гэта важна, каб працягваць аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі. Гэта важна, каб рабочых больш ніколі не заганялі на работу дубінкамі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter