Усе навіны

6 гадоў турмы за праўду

Папярэднія навіны

en   ru


Сёння я хачу перадаць словы падтрымкі майму стрыечнаму брату Анатолю Латушку — яшчэ аднаму чалавеку, лёс якога сёння паспрабавала перамалоць лукашэнкаўская машына рэпрэсій.

Сёння яго асудзілі на 6 гадоў за «хуліганства», «спробу зрыву рэферэндуму» і «незаконны збор дадзеных».

Чытаць: «За праўду». «За справядлівасць». «За пазіцыю».

Наша Беларусь ва ўсіх на вачах працягвае апускацца ў змрок таталітарнай дыктатуры, па пустых вуліцах краіны, як у 30-ых, ездзяць «варанкі», а людзі - «знікаюць» па спісах. Пакуль іх знаходзяць жывымі, але ўжо амаль заўсёды — за кратамі.

Рэжым подла знішчае самае святое і недатыкальнае ў нашым жыцці: разбурае сем'і, пазбаўляе блізкіх. Некаторых, на жаль, ужо назаўжды.

Я ведаю, што Анатоль — годны сын сваіх бацькоў, сын Беларусі і вельмі любіць сваю Радзіму. Ён сярод тысяч, соцен тысяч, мільёнаў беларусаў, якія вераць у свабоду Беларусі, вераць у тое, што мы яе вернем. Вернем разам.

У гэты дзень мае думкі з Анатолем, з усімі зняволенымі ў турмах беларусамі.

Я веру, што хутка мы зноў убачымся — у Новай Беларусі, якую пабудуем разам. І пад тысячамі бела-чырвона-белых сцягоў, што залунаюць па-над Беларуссю, смелыя, сумленныя, годныя беларусы выйдуць з засценак.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter