Ва ўмовах, калі нелегітымная ўлада рыхтуе свой «усебеларускі сход» наменклатуры і выдае за народных дэлегатаў сваіх жа прызначэнцаў, запуск «Сходу» — гэта вельмі важны крок да стварэння адкрытай і незалежнай альтэрнатывы псеўданародным зборышчам.
Дзякуючы гэтай ініцыятыве, у кожнага беларуса, незалежна ад палітычных поглядаў, з’явіўся зразумелы механізм для выбару рэальных прадстаўнікоў сваіх інтарэсаў. Ці прапановы сваёй уласнай кандыдатуры на гэтую ролю.
Працэдура вылучэння і выбараў дэлегатаў «Сходу», у адрозненне ад таго, што мы бачым на УНС, заснавана на заканадаўстве РБ аб мясцовых сходах і пабудавана паводле прынцыпаў празрыстасці і адкрытасці. Роўна як і далейшая праца абраных на «Сход» дэлегатаў — усе яго сесіі будуць праходзіць у рэжыме онлайн.
Са свайго боку хочам дадаць: дэлегаты т.зв. УНС, якія выйдуць з яго складу і выкажуць жаданне далучыцца да «Сходу», змогуць пазбегнуць наступстваў удзелу ў ВНС, агучаных намі раней.
«Сход» — гэта наш агульны шанец наблізіць Новую Беларусь, у якой органы ўлады ніколі не забываюць, хто з’яўляецца яе адзінай крыніцай.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter