Усе навіны

Куля, параніўшая беларуса 9 жніўня 2020 года – у фондзе Музея Вольнай Беларусі

Папярэднія навіны

Музей Вольнай Беларусі працягвае прымаць у свае фонды прадметы музейнага значэння ад прыватных асоб — удзельнікаў і сведкаў беларускіх пратэстаў.


Аляксандр Канецкі - 30-гадовы гісторык з Мінску, перадаў у наш музей прадмет, які змяніў яго асабістую жыццёвую гісторыю. Гэта разінавая куля, якой хлопец быў паранены ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Кулю ў якасці жудаснага сувеніра Аляксандру ўручыў дастаўшы яе лекар з ваеннага шпіталю. Яе Аляксандр забраў з сабой, калі з’язджаў з Беларусі ў вымушаную эміграцыю. Зараз ён вырашыў перадаць кулю ў музей, бо лічыць, што яна можа быць напамінам аб драматычных жнівеньскіх падзеях не толькі для яго асабіста, але і для ўсіх беларусаў.

Падрабязней гісторыю Аляксандра Канецкага можна прачытаць на сайце міжнароднага медыяпраекта Август2020/August2020.

Мы дагэтуль не ведаем дакладную колькасць параненых, збітых і згвалчаных мірных беларусаў, якія ў жніўні 2020 года выйшлі на вуліцы з патрабаваннем забяспечыць выкананне сваіх канстутацыйных правоў. Але мы абавязкова даведаемся аб кожным выпадку і аб кожным, хто за гэта адказны.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку Аляксандру Канецкаму, а таксама ўсім прыватным асобам, хто перадае свае асабістыя рэчы і іх лічбавыя копіі ў фонд Музея Вольнай Беларусі.

Працягваем чакаць ад вас інфармацыі аб прадметах музейнага значэння, звязаных з беларускімі пратэстамі ў 2020−2021 гадах, праз чат-бот @NAUsupport. Усе дадзеныя аб уладальніках прадметаў, перададзеных у музей, пры іх жаданні, застануцца ананімнымі. Разам мы захаваем нашу гісторыю.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter