НАУ падтрымлівае мемарандум Каардынацыйнай рады ў абарону суверэнітэту Беларусі
«Мы патрабуем ад улады адмовіцца ад любых спробаў знішчыць незалежную беларускую дзяржаву або падпарадкаваць яе замежнай дзяржаве. Гандаль суверэнным правам беларускага народу на сваю нацыянальную дзяржаву ў рамках міжнароднапрызнаных межаў недапушчальны ні ў якім выглядзе», — гаворыцца ў мемарандуме.
Ён падпісаны членамі Каардынацыйнага савета, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і іншых грамадскіх арганізацый, якія прадстаўляюць дэмакратычныя сілы Беларусі. Кожны грамадзянін можа далучыцца да мемарандума і публічна падпісаць яго.
Спіс тых, хто ўжо падпісаў мемарандум
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter