Усе навіны

Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Якубам Дюррам

Архіў навін

У МЗС Чэхіі перададзены зварот аб важнасці сіметрычных санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі


Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Якубам Дюррам.

Падчас гутаркі падкрэсленая важнасць не атаясамліваць дзеянні рэжыму Лукашэнкі, накіраваныя на ўдзел у агрэсіі Расеі ў дачыненні да Украіны, з пазіцыяй беларускага грамадства, які выступае як супраць вайны, так і супраць дыктатара.

Адзначана важнасць прымянення сіметрычных санкцый у дачыненні як Расеі, так і рэжыму Лукашэнкі з мэтай пазбегнуць стварэння эканамічнага афшора ў Беларусі для абыходу санкцый. Асобна абмеркавана пытанне важнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці дыктатара Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за саўдзел у ваенных злачынствах супраць Украінскага народа.

Павел Латушка перадаў праз Амбасадара Чэхіі адпаведны зварот у адрас Міністра замежных спраў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter