Прысвечаная Дню Перамогі ініцыятыва НАУ #ВершыПерамогi працягваецца. Далучыцца да яе могуць усе жадаючыя. Чытайце вершы беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную і імкненне народа да вольнага жыцця, дзяліцеся імі ў сацыяльных сетках з хэштэгам акцыі. Рыхтуйцеся годна адзначыць 9 мая.
Нагадаем, што ў Дзень Перамогі беларусы выйдуць на вуліцы сваіх гарадоў ушанаваць памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай, аддаць належнае тым, хто змагаецца з сучасным фашызмам, і выказаць пратэст супраць вайны, якую дыктатура вядзе сёння супраць беларускага народу.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter