Усе навіны

Выпускнікам Акадэміі МУС

Архіў навін

«Менавіта людзі — гарантыя вашай будучыні». Святлана Хілько звярнулася да выпускнікоў Акадэміі МУС


— Я памятаю свой выпускны год, жаданне хутчэй надзець заслужаныя афіцэрскія пагоны. Жаданне апраўдаць надзеі людзей, жаданне служыць і абараняць сумленна і з гонарам.

Складана прадставіць, як цяпер вам: пачынаць сваю службу ў год, калі арыенціры страчаныя, калі тое, дзеля чаго вы ішлі вучыцца, перавярнулася з ног на галаву.

Але любое выпрабаванне — гэта яшчэ і магчымасць праявіць сябе з лепшага боку. Вам будуць прапаноўваць забыцца на законы, якія вы вывучалі 4 гады, кажучы, што тэорыя далёкая ад практыкі. Некаторыя начальнікі скажуць, што ў вас няма вопыту. Але «так трэба» ці «ўсё так робяць» не павінны быць для вас аргументам. Знайдзіце ў сабе сілы і мужнасць сказаць «не».

Адмовіцца выконваць злачынны загад — гэта не проста ваша права. Гэта ваш абавязак.

Заўсёды памятайце пра людзей. Стаўце на першае месца іх, а не загады начальства. Менавіта людзі — гарантыя вашага будучага, а не ваш начальнік. Менавіта іх меркаваннем будуць цикавицца, калі злачынны рэжым падзе. Працягніце руку дапамогі і абараніце іх. Такія ўчынкі запамінаюцца. Менавіта дзякуючы такім учынкам у нас будзе шанец аднавіць давер паміж супрацоўнікамі і грамадзянамі. Вас чакае шмат працы ў Новай Беларусі. Пачынайце яе ўжо цяпер — з выбудоўвання адносін з людзьмі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter