Усе навіны

Важна дабівацца прызнання тэрыторыі Беларусі як часова акупаванай

Архіў навін

Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк у эфіры Euroradio


Без надання Беларусі статусу акупаванай тэрыторыі - на сёння Беларусь ужо прызнана суагрэсарам, што дае падставы Украіне пасля патрабаваць рэпарацый у Беларусі. Без прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй — няма падстаў патрабаваць вываду расійскіх войскаў. На сёння мы бачым — заяўляецца толькі патрабаванне спыніць агонь. Вызваленне Беларусі без вываду расійскіх войскаў на сённяшні дзень уяўляецца немагчымым.

Што дазваляе статус акупаванай тэрыторыі:
  • Забараніць акупанту анэксаваць тэрыторыю Беларусі ці іншым чынам зьмяняць яе палітычны статус, забясьпечваючы тым самым абарону сувэрэнітэту Беларусі.
  • Патрабаваць неадкладна спыніць акупацыю і вывесці войскі Расіі за межы тэрыторыі Беларусі.
  • Ускласці адказнасць за варожыя дзеянні з тэрыторыі Беларусі на акупанта.

Украінцы, якія не пагружаныя ў сітуацыю Беларусі, могуць рабіць выснову аб агрэсіі беларусаў у свой бок. Яны маюць на гэта права, таму што з нашай тэрыторыі ляцяць самалёты і ракеты, якія бамбуюць іх дамы.

Гэта нашая праца тлумачыць ім, што ракеты ляцяць супраць волі беларускага народа, які не пагаджаецца з гэтай акупацыйнай палітыкай. Мы павінны размаўляць адзін з адным, даносіць сваю пазіцыю.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter