Дзякуючы партнёрскаму праекту Сумленных людзей і НАУ «Дыялог з народам» мы ведаем: чыноўнікі таксама хочуць пераменаў і падтрымліваюць Народныя патрабаванні. У чат-боце — ужо больш за 3000 зваротаў ад тых, хто працуе ў дзяржаўным кіраванні.
Як вы можаце дапамагчы наблізіць перамогу над рэжымам, калі працуеце ў дзяржкіраванні?
1) Далучайцеся да праекту «Дыялог з народам» і расказвайце пра яго іншым сумленным чыноўнікам.
2) Далучайцеся да Народнага антыкрызіснага кіравання — калі вы гатовыя адкрыта дапамагаць, дасылайце заяўку. Прафесіяналы патрапяць у каманду НАУ.
Праект «Дыялог з народам» дапаможа чыноўнікам не толькі разам супрацьстаяць ціску рэжыму і абараніць адно аднаго, але і сфармаваць кадравы рэзерв для Новай Беларусі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter