Рэжым спрабуе абысці санкцыі. Тлумачым, чаму гэта бессэнсоўна і незаконна
Нам вядома, што ў беларускіх міністэрствах ёсць планы па пераафармленні кампаній, якія падпадаюць пад санкцыі, на падстаўных асоб — для абыходу санкцыйнага заканадаўства.
1) Гэта злачынства
Стварэнне фіктыўных структур — злачынства паводле закону любой краіны. Тыя, хто ў гэтым удзельнічаюць, павінны гэта разумець.
2) Гэта не дапаможа
Санкцыйнае заканадаўства напісана такім чынам, што распаўсюджваецца на ўсе актывы, кіраваныя прама ці ўскосна канкрэтнымі асобамі, і не важна, хто будзе лічыцца намінальным уладальнікам (падрабязней — у другім пункце другога артыкула).
3) Усё будзе раскрыта
Мноства супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія падпадаюць пад санкцыі — адказныя грамадзяне. Яны супраць палітыкі Лукашэнкі. Яны чакаюць, што санкцыі дапамогуць вызваліць Беларусь. Яны ўвесь час дзеляцца з намі важнай інфармацыяй і не дапусцяць абыходу міжнароднага заканадаўства махінацыямі.
Мы звяртаемся да супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі: не садзейнічайце незаконнаму ўтрыманню ўлады, не дазваляйце ўцягнуць сябе ў сумнеўныя дзеянні, не рабіце і не падпісвайце дакументы для абыходу заканадаўства.
Улада зменіцца — і ўсе незаконныя дзеянні будуць расследаваныя незалежна ад таго, хто прыйдзе да ўлады. Тыя, хто даваў вам «гарантыі бяспекі» дзеля ўтрымання ўлады, ужо не змогуць нічога гарантаваць.




Facebook | Instagram | Telegram | Twitter