Усе навіны

Сталінізм = лукашызм. Павел Латушка аб даносах і карце здраднікаў

Архіў навін

"Час дыктатуры, тэрору і даносаў стануць для ўсіх нас урокам гісторыі — які мы не засвоілі ў час сталінізму, але павінны засвоіць цяпер"

Кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў абнародаванне "карты даносчыкаў", створанай "кібер-партызанамі".

"Як грамадзянін Беларусі і як чалавек - я не магу прамаўчаць. Ці разумелі тыя, хто тэлефанаваў з даносамі так званым праваахоўнікам, чым пагражаюць іх званкі тым, на каго яны даносілі? Упэўнены, што калі не ўсе, то многія - так, разумелі".

"Цяпер іх імёны і асабістыя дадзеныя назаўсёды зафіксаваныя на "карце здраднікаў", створанай "кібер-партызанамі". І як чалавек, я не магу сказаць, што яны гэтага не заслужылі. А як палітык, упэўнены, што ўсе злачынцы, незалежна ад статусу і роду заняткаў, адкажуць па законе".

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter