Усе навіны

Павел Латушка пра ГУБАЗіК і права беларусаў зрабіць бюлетэнь несапраўдным

Архіў навін

— Вячаслаў Арлоўскі, начальнік так званага ГУБАЗіК — адной з груп баевікоў Лукашэнка — заявіў, што рэжым мае намер аказваць ціск на беларусаў, якія падтрымліваюць ідэю выкарыстоўваць абсалютна законны і прапісаны ў выбарчым кодэксе спосаб волевыяўлення на «рэферэндуме» — несапраўдны бюлетэнь. Кожны выбаршчык падчас рэферэндуму мае поўнае права паставіць знак у двух квадратах, і гэта дзеянне з’яўляецца абсалютна законным.

Ужо цяпер рэжым рыхтуецца парушаць закон, разумеючы, што ў яго няма ніякіх падставаў для перашкоды рэалізацыі прапанаванай дэмсіламі стратэгіі дзеянняў на рэферэндуме.

А значыць наша стратэгія правільная.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter