
Беларусы Варшавы сустрэліся сёння з Вегардам Г’ерумам Стэнсрудам, першым сакратаром пасольства Нарвегіі ў Польшчы па палітычных і грамадскіх справах. Яны перадалі прадстаўніку пасольства петыцыю з просьбай паўплываць на разрыў кантракту Yara c «Беларуськаліем», якую падпісалі 200 грамадзян Беларусі і Польшчы.

Подпісы пад петыцыяй актывісты збіралі каля пасольства Нарвегіі ў Варшаве з 19 па 23 красавіка. Раней беларусы Вільнюса перадалі паслу Нарвегіі ў Літве аналагічны зварот.

Facebook | Instagram | Telegram | Twitter