Павел Латушка: «Акцыя „Банкамат-абменнік-банк“ — гэта наш эфектыўны і бяспечны інструмент. Мы разам працягваем ціск!»
26 сакавіка НАУ аб’явіла акцыю «Банкамат-абменнік-банк» — даведаўшыся аб схаванай і эканамічна неабгрунтаванай эмісіі, якую правёў Нацыянальны банк.
— Усім ўжо відавочна, што эканоміка краіны даведзена рэжымам да краю, а паняцце адкрытай і незалежнай палітыкі Нацбанка канчаткова стала фікцыяй.
Павел Латушка расказаў пра тое, чаго беларусы ўжо дамагліся з дапамогай акцыі, і заклікаў працягваць ціск на рэжым.
— Зараз мы павінны упэўнена рабіць крок нумар тры — «Банк» — і не пакінуць у банках ніводнага дэпазіту: ні рублёвага, ні валютнага.
Толькі мы маем права распараджацца нашымі грашыма. Сёння мы не можам даверыць нашы зберажэнні нелегітымнай уладзе.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter