Эйман Гілмар лічыць сваёй галоўнай задачай трымаць у прыярытэце пытанне Беларусі ў міжнародным парадку дня і пастаянна падымаць тэму палітвязняў і катаванняў у дачыненні да беларусаў на ўсіх форумах ААН, ЕС і іншых міжнародных пляцовак.
Таксама палітык выступае за далейшыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з бесперапыннымі рэпрэсіямі.
Асобна на сустрэчы абмеркавалі пытанне стварэння міжнародна-прававых механізмаў прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за масавыя парушэнні правоў чалавека. У тым ліку казалі пра тое, каб разгледзець магчымасць выкарыстання інструментаў Міжнароднага суда ad hoc па Беларусі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter