17 ліпеня 2022 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прэзентуе новую беларускую прастору ў цэнтры Варшавы (Музей Вольнай Беларусі).
З нагоды Дзён беларускай культуры музей адчыняе свае дзверы для таленавітых беларускіх творцаў - мастакоў, акцёраў, музыкантаў.
Запрашаем на цэнтральную падзею дня — адкрыццё выставы мастака Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі».
Пачатак: а 15-й гадзіне.
Адрас: ul. Foksal, 11 Warszawa (google map).
Уваход: вольны (donations вітаюцца).
Праграма
Асноўныя пляцоўкі (першы ўнутраны дворык, галерэя):
14.30 выступ Варшаўскага Вольнага аркестра
15.00 УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ПРАСТОРЫ
адкрыццё выставы мастака Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі»
16.00 творчая размова з Купалаўцамі (акцёры Алег Гарбуз і Сяргей Чуб)
16.30−17.30 мастацкае чытка п’есы «How are you?"(аўтар Віталь Карабань, рэжысёр Андрэй Новік, беларуская вечарына ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве муз. афармленне Дар’я Новік, чытаюць акцёры «TEAM THEATRE»)
19.00 канцэрт гурта 23:34
19.30 акустычны канцэрт Уладзіміра Пугача (J:MORS)
20.00 паказ фільмаў ад арт-праекта «Revolution»
Другая пляцоўка (унутраны дворык, прастора «Схрон»):
з 16.00:
- чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны"(рэжысёрка Яўгенія Давідзенка; чытаюць Яўгенія Давідзенка, Паліна Дабравольская; музыка Стас Чахоўскі)
- кірмаш беларускіх майстроў
- актыўнасці для дзяцей і дарослых
18.00 беларуская вечарына ад Школы беларускай традыцыйнай культуры
Дадаткова чакаем:
з 11.00 па 14.30 на майстар-класах для дзяцей і дарослых (галерэя)
з 11.00 па 18.00 на прэзентацыі і кірмашу беларускіх кніжных навінак ад Фонду Kamunikat.org (галерэя)
Вы можаце далучыцца да стварэння Музея Вольнай Беларусі — перадайце ў яго фонд прадмет, звязаны з вашай асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце (працуем у памяшканні галерэі на працягу дня)
Помещение используются благодаря поддержке района Средместье города Варшавы
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter