Кожны тыдзень распрацоўнікі праекта Канстытуцыі Новай Беларусі з Грамадскай канстытуцыйнай камісіі (ГКК) дадаюць усе водгукі пра дакумент, пакінутыя на пералічаных ніжэй пляцоўках, у гэтую табліцу. У ёй таксама адзначаюцца статус разгляду прапановы і вырашэння па ім з абгрунтаваннем ГКК сваёй пазіцыі.
Звярніце ўвагу:
-у табліцы — 12 укладак, прысвечаных розным падзелам праекта Канстытуцыі Новай Беларусі;
-статус «На абмеркаванні» азначае, што ГКК яшчэ не разгледзела водгук ці не вынесла па ім вырашэнне, «Не прынята» — адмоўнае вырашэнне, «Прынята» — што прапанова будзе ўлічана, а «Тлумачэнне» — што водгук не ўтрымвае ў сабе пэўнай прапановы. Калі вашая прапанова не будзе прынята і вы палічыце абгрунтаванне недастатковым, то зможаце падаць апеляцыю з дапамогай гэтай формы.
Табліца будзе абнаўляцца ў гэтыя дні:
- 3 жніўня
- 10 жніўня
- 17 жніўня
- 27 жніўня
Сваю прапанову ці пытанні пра праект Канстытуцыі Новай Беларусі вы можаце пакінуць:
- на сайце Kanstytucyja.online;
- у чат-боце Офіса Святланы Ціханоўскай;
- у каментарах да тэматычных пастоў у сацсетках НАУ, супольнасці *Сумленныя людзі і Каардынацыйнай рады;
- на сайце і ў чат-боце платформы народных прадстаўнікоў СХОД.
Дэталёвы алгарытм збору і апрацоўкі зваротнай сувязі ад грамадзянаў у рамках кампаніі «Народная Канстытуцыя» можна вывучыць па гэтай спасылцы.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter