Хація Дэканаідзэ — пра рэформу ў Грузіі:
• рэформа ў Грузіі не была імклівай — гэта міф. Яна была паступовай і спланаванай;• рэформа паліцыі немагчымая без рэформаў правасуддзя і ўсёй сістэмы. Рэформа не пачынаецца з законаў: каманда і палітычная воля важнейшыя за ўсё;• ДАІ — адзіная служба ў Грузіі, дзе звольнілі ўсіх: з-за карупцыі;• ЗША мацна дапамаглі арганізаваць паліцэйскую акадэмію і ўсе праграмы: і фінансава, і трэніроўкамі, навучаннем, сімулятарамі, інструктарамі;• новыя празрыстыя будынкі паліцыі па ўсёй краіне і больш адкрытая праца з грамадзянамі дапамаглі вярнуць давер з боку людзей.Што Хація думае пра сітуацыю ў Беларусі:
• у Беларусі вельмі моцная грамадзянская супольнасць, у Грузіі такога не было. Людзі — вялікія малайцы, бяруць усё ў свае рукі;• не верце прапагандзе, што ўсе заціхае і здзімаецца. Гэта хлусня!• веру і захапляюся ўсімі беларусамі. Не сумняваюся ў вашай перамозе. Асабліва падтрымліваю кожную жанчыну Беларусі, вы проста сіла і моц гэтага пратэсту, я ведаю, як вам нялёгка. Жыццё — гэта барацьба за лепшае, за сваю свабоду, інакш у ім няма сэнсу.Пра што дамовіліся Святлана Хілько і Хація Дэканаідзэ:
• Хація вывучыць праграму рэформы і дасць зваротную сувязь;