Самае галоўнае
Па-першае, гэта важны практычны вынік нашага візіту ў Францыю 14 снежня 2021 года. І асабліва важным яго робіць той факт, што бліжэйшыя 6 месяцаў Францыя будзе старшынстваваць у ЕС.
Па-другое, у рэзалюцыі прама прапісана: Лукашэнка — непрызнаны прэзідэнт. Нагадаем, што афіцыйнае міжнародна-прававое непрызнанне Лукашэнкі - гэта мэта № 1 у стратэгіі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Па-трэцяе, Нацыянальная Асамблея Францыі ініцыюе магчымасць стварэння міжнароднай групы для ўзаемадзеяння і наладжвання стасункаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Сярод іншых важных пунктаў: рэзкае асуджэнне рэпрэсій і катаванняў у Беларусі, захопу і прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, мігранцкага крызісу, патрабаванне неадкладнага вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў пад эгідай АБСЕ.
Асобна неабходна адзначыць, што факт непрызнання прапісаны ў рэзалюцыі таксама агучыў і міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян:
«Ніякага дыялогу з Лукашэнкам не можа быць, пакуль працягваюцца рэпрэсіі і ўдушэнне грамадзянскай супольнасці. Ніякага прызнання беларускіх уладаў не можа быць да тых часоў, пакуль не будуць арганізаваны новыя свабодныя і празрыстыя выбары пад эгідай АБСЭ»
Што далей?
Фармальны статус рэжыму — ізгоя павінен мець для яго практычныя наступствы. У тым ліку — непрызнанне за Лукашэнку права на правядзенне «рэферэндуму».
Мы працягваем працу!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter