Прававая канферэнцыя запланавана на 11 кастрычніка. У Нюрнбергу сустрэнуцца палітыкі, юрысты і праваабаронцы, каб зацвердзіць план дзеянняў, які наблізіць правасуддзе над тэрарыстам. НАУ арганізуе анлайн-трансляцыю канферэнцыі.
Прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным — гэта ўнікальны працэс. Расследаванне абцяжаранае тым, што прадстаўнікі нелегітымнай улады яму перашкаджаюць. Яго даводзіцца весці за межамі Беларусі - краіны месца злачынства.
У суд ААН ужо падавалі пазоў супраць Беларусі па пытанні катаванняў, але суд ААН адзін, а ў свеце шмат краін з праблемамі. Па словах юрыстаў, якія маюць дачыненне да справы, сама працэдура прыняцця справы можа заняць не адзін год. Чым больш медыйнай і палітычнай увагі будзе прыкавана да праблеме, тым больш шанцаў на поспех.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter