«Мы разам павінны ўвесці народныя санкцыі супраць чорнага паліва дыктатуры!»
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заклікае беларусаў падтрымаць санкцыі ЗША супраць «Белнафтахіму» і ўвесці народныя санкцыі супраць нафты Лукашэнкі — максімальна скараціўшы выдаткі на любое паліва.
Толькі мы, беларусы, зможам цалкам спыніць чорную машыну тэрору — раз і назаўсёды.
1) Мы зменшым нашы выдаткі на бензін і дызельнае паліва да мінімуму.
2) Кожны панядзелак стане пешым панядзелкам — днём, калі калі мы пакідаем нашы аўтамабілі на стаянках і паркоўках.
Спынім машыну тэрору — спынім цемру!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter