Усе навіны

У Беларусі могуць з'явіцца прызнаныя ЕС бясплатныя вакцыны

Архіў навін

Сумесны зварот дэмсілаў

Сёння, 26 кастрычніка, лідэры дэмакратычных сілаў Беларусі накіравалі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўразвяза і кіраўніцтву COVAX з заклікам у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёны доз вакцын. Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, член Прэзідыума КС Вольга Кавалькова, прадстаўнік КС па палітвязнях Таццяна Хоміч, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў звярнуліся да беларусаў:

«Яшчэ вясной мы працавалі з Еўракамісіяй і COVAX, каб прывезці вакцыны ў Беларусь. Мы шукалі шляхі, як гэта зрабіць — праз ААН, рэлігійныя арганізацыі. Але тады гэтыя рашэнні засталіся нерэалізаванымі - і наступствы мы бачым цяпер.

Сітуацыя працягвае пагаршацца. Таму дзеля здароўя беларусаў трэба аб’яднаць намаганні, каб прыняць дапамогу нашых суседзяў і міжнароднай супольнасці.

Сёння ад імя ўсіх дэмакратычных сіл мы накіравалі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўразвяза і кіраўніцтву COVAX. Мы заклікаем у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёна доз вакцын. Мы не «падкідвалі ідэю». Мы прапануем інструмент, які дапаможа мільёну беларусаў. Усё, што патрабуецца ад Міністэрства аховы здароўя, — пагадзіцца на гэта.

Мы робім гэта, таму што для нас пандэмія — гэта не палітыка, гэта здароўе і жыцці людзей.
І зараз наша з вамі задача і адказнасць — паклапаціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх; дапамагчы лекарам, якія ўжо паўтара года гераічна змагаюцца з пандэміяй, дапамагаць нам.

  • Носіце маскі.
  • Прышчапляйцеся той вакцынай, якая вам цяпер даступная.
  • Пазбягайце публічных месцаў і мерапрыемстваў і заставайцеся дома, калі гэта магчыма.

Беражыце сябе. Вы патрэбныя сваім сем’ям, вы патрэбныя сваёй краіне, вы патрэбныя ўсім нам".

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter