Разам з санкцыямі ЗША і ЕС ўсім нам неабходна ўвесці свае — бестэрміновыя народныя санкцыі
Перад ад’ездам на намётавы мітынг на польска-беларускай мяжы Павел Латушка і Лена Жываглод звярнуліся да беларусаў з заклікам актыўна далучацца да народных санкцый.
«Спытайце сябе — ці прывыклі вы да жахаў, якія творыць рэжым Лукашэнкі? Ці прывыклі да жыцця ў краіне, дзе правы чалавека перасталі існаваць?».
Калі ваш адказ «не» — зрабіце народныя санкцыі сваёй новай пастаяннай звычкай да нашай агульнай перамогі:
1) Пастаянна здымаем грошы з банкаўскіх карт і максімальна адмаўляемся ад безнаяўных разлікаў.
2) Не здзяйсняем лішніх, асабліва дарагіх, пакупак, каб адрэзаць рэжыму паступленні ад ПДВ.
3) Актыўна купляем валюту, а ў рублях трымаем толькі неабходны для жыцця мінімум.
4) Забіраем ўсе ўклады з банкаў. Доля безадзыўных укладаў у асноўных дзяржбанках — усяго 35−40%. Але нават іх можна адклікаць.
5) Уводзім народныя санкцыі на паліва — скарачаем спажыванне бензіну і дызелю да мінімуму і ўдзельнічаем у акцыі «Пешы панядзелак».
«Мы не можам пагадзіцца з тым, што ўжо нарабіў і робіць з намі і нашай краінай рэжым Лукашэнкі. Але мы можам пазбавіць яго магчымасці працягваць. Галоўнае — дзейнічаць. Дзейнічаць кожны дзень!»
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter