Усе навіны
Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў

Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў

Архіў навін

Сёння пачала працаваць платформа АКРЗ, мэтай якой з’яўляецца стварэнне адзінай і поўнай базы падазраваных і доказаў здзейсненых злачынстваў. Праект створаны Народным антыкрызісным кіраваннем і BYPOL па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.

— Сёння нацыянальны лідар Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў». Запуск гэтага праекта гарантуе, што ніводнае злачыннае дзеянне, здзейсненае супраць беларускага народу, не застанецца беспакараным. На аснове даных АКРЗ будуць фарміравацца санкцыйныя спісы і праводзіцца крымінальныя пераследы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі на аснове нацыянальных заканадаўстваў розных краін свету. Пры стварэнні міжнароднага механізму крымінальнага пераследу, АКРЗ стане базай для расследавання і вынясення судовых рашэнняў, — адзначыў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

ЕКРП дасць магчымасць дапамагчы следству і тым самым, паводле Крымінальнага кодэкса Беларусі, атрымаць права на змякчэнне пакарання ў будучыні.

У прыватнасці, платформа АКРЗ дазваляе прадстаўнікам сілавых ведамстваў, а таксама асобам, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў, аформіць канфідэнцыйную яўку з павіннай. У абмен на садзейнічанне гэтыя людзі могуць павысіць свае шанцы на змякчэнне пакарання, згодна з артыкулам 63 КК. Аднак, гэта магчыма толькі пры ўмове, што на момант заявы яўкі з павіннай асоба, якая добраахвотна паведамляе аб здзейсненым ёй злачынстве, яшчэ не прызнана падазраваным (артыкул 169 КПК) і яе імя не апублікавана на платформе ў складзе злачынства. Першы спіс матэрыялаў будзе апублікаваны з усталяванымі падазраванымі ў АКРЗ 20 снежня 2020 года.
Усе матэрыялы АКРЗ апрацоўваюцца і правяраюцца камандай незалежных экспертаў: следчых, юрыстаў, пракурораў. Доказы, сабраныя ў рамках платформы АКРЗ, будуць перададзеныя ў АБСЕ, Савет Еўропы і суд ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Літве. Выніковыя матэрыялы будуць выкарыстоўвацца для распачынання крымінальных спраў на міжнародным узроўні, а таксама ў працы Следчага камітэта, пракуратуры і судоў новай Беларусі.

ЕКРП — не суд, а месца збору, захоўвання і аналізу матэрыялаў. Доказы злачынстваў прымаюцца як ананімна, так і з указаннем імені. Матэрыялы па заявах і паведамленнях, апублікаваныя на сайце, будуць утрымліваць імёны падазраваных, у той час як імёны заяўнікаў будуць схаваныя.

Платформа знаходзіцца па адрасе: ekrp.org

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter