Афіцыйныя звароты аб правядзенні сустрэч былі накіраваныя ў адрас пасольстваў Расіі і іншых прадстаўнікоў Расіі.
Зыходзячы з дакладу АБСЕ ў межах «Маскоўскага механізму» і падыходу, выказанага ў рэзалюцыі Еўрапарламента 21 кастрычніка 2020 года, НАУ сярод іншых мер прапанавала ў найбліжэйшы час сфарміраваць Місію высокага ўзроўню, якая б садзейнічала вырашэнню крызісу ў і вакол Беларусі.
На думку НАУ, у дадзеную Місію важна ўключыць высокіх прадстаўнікоў ЕС і Расіі. Удзел Расійскай Федэрацыі ў вырашэнні крызісу вітаецца і залежыць ад гатоўнасці даць рэальную ацэнку масаваму і жорсткаму гвалту сілавога апарата і падтрымаць падыходы беларускага грамадства па спыненні грубага парушэння Канстытуцыі ў краіне.
Мэта дадзенай Місіі — садзейнічаць рэальнаму дыялогу для спынення гвалту і рэпрэсій, прыцягнення да адказнасці вінаватых, вызвалення палітычных зняволеных і правядзення новых дэмакратычных выбараў.
Павел Латушка падкрэсліў небывалыя па маштабе і жорсткасці з боку сілавога апарата рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў, якия не пакідаюць абыякавымі ні расійскую, ні еўрапейскую грамадскасць.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter