Цалкам зразумела, чаму людзі людзі адмаўляюцца: мала хто хоча ўдзельнічаць у фальсіфікацыях. Вопыт мінулага года наглядна паказаў, да чаго прыводзіць «малое зло». Але сітуацыю можна выкарыстоўваць на карысць грамадзянскай супольнасці, таму мы просім сумленных беларусаў згаджацца і ўступаць у выбарчыя камісіі. І абавязкова звязвацца з супольнасцю *Сумленныя людзі і ініцыятывай «Зубр».
- Вам прапануюць стаць сябрам выбарчай камісіі на рэферэндуме? Згаджайцеся! На ваша месца знойдуць лаяльнага чалавека, а беларусам будзе складаней даведацца, што адбываецца ўнутры.
- Вашым знаёмым прапануюць стаць членам камісіі? Пакажыце ім гэты пост. Пагаворыце з сябрамі і сваякамі, якія працуюць у дзяржаўных арганізацыях. Магчыма, яны баяцца расказаць вам, што атрымалі такую прапанову.
Пасля таго, як дасце згоду, выходзьце на сувязь з супольнасцю *Сумленныя людзі праз кантакт @contact2022. Яны гарантуюць ананімнасць, а інфармацыя не будзе апублікаваная без вашага дазволу.
І памятайце пра бяспеку. Людзі - галоўная каштоўнасць краіны.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter