Усе навіны

Дайджэст: 20 верасня-3 кастрычніка

Актуальныя навіны

Праграма дзеянняў для перамогі, непрызнанне ўрада Лукашэнкі, падтрымка беларускіх дзеячаў культуры, платформа для гарадскіх актывістаў і традыцыйнае «хатняе заданне»


Каманда НАУ прапанавала набор дзеянняў для хутчэйшага падзення дыктатуры ў Беларусі і разам з грамадзянамі і замежнымі партнёрамі працягвае працу па афіцыйным непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада на міжнародным узроўні. У адкрытага ліста да ЮНЭСКА аб рэпрэсіях у сферы культуры становіцца ўсё больш падпісантаў. Пры нашай падтрымцы запушчана платформа гарадскога актывізму «Робім Гуд».

А «хатняе заданне» для прыхільнікаў пераменаў у Беларусі гэтым разам у нас такое:
  • падпісаць петыцыю да палітыкаў больш за 40 краін аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада (для дыяспары — задача са звездачкай: арганізаваць пікет ці далучыцца да ўжо анансаванай акцыі);
  • ўнесці свой уклад у праекты НАУ, у тым ліку ў прававую канферэнцыю ў Нюрнбергу, прысвечаную прыцягненню дыктатара і яго паслугачоў да адказнасці і прызнанні рэжыму тэрарыстычным;
  • запісацца ў план «Перамога», рыхтавацца да страйку і праводзіць агітацыю ў сваім асяроддзі;
  • падпісаць адкрыты ліст да ЮНЭСКА аб рэпрэсіях у сферы культуры ў Беларусі;
  • зарэгістравацца на платформе «Робім Гуд»: RobimGood.org;
  • зняць усе грошы з карт, забраць дэпазіты з банкаў, набыць валюту на ўсе свабодныя сродкі, сказаць «не» падакцызным таварам і дарагім пакупкам;
  • перадаць нам экспанат для Музея Вольнай Беларусі, звярнуўшыся ў чат-бот @NAUsupport.

Праграма дзеянняў

Кіраўнік НАУ Павел Латушка прапанаваў на «Канфэрэнцыі беларусаў свету» ў Вільні праграму дзеянняў дэмакратычных сіл для хутчэйшага падзення дыктатуры ў Беларусі. Спіс задач на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву ўключае ў сябе:

На знешнім кірунку:
  • забеспячэнне прававога, палітычнага і дыпламатычнага непрызнання Лукашэнкі і ягонага ўрада;
  • забеспячэнне міжнародна-прававой крымінальнай адказнасці асабіста дыктатара і асоб, вінаватых у злачынных дзеяннях, кваліфікацыі дзеянняў рэжыму як міжнароднага тэрарызму, а ўчыненых ім злачынстваў - як злачынстваў супраць чалавечнасці;
  • нарошчванне санкцыйнага ціску для прымусу нелегітымнай улады да вызвалення палітычных зняволеных і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў;
  • процідзеянне спробам інкарпарацыі Беларусі з боку Расеі.

На ўнутраным кірунку:
  • арганізацыя і правядзенне забастоўкі;
  • рэалізацыя мабілізацыйнага плана «Перамога», арганізацыя партызанскага і падпольнага руху;
  • супрацьдзеянне незаконнаму рэферэндуму рэжыму Лукашэнкі;
  • інфармацыйная праца.

Сярод іншага, НАУ прапануе стварыць Беларускую дэмакратычную платформу для максімальна шырокай камунікацыі і каардынацыі дзеянняў, а таксама склікаць Кангрэс беларусаў для прыняцця рашэння аб стварэнні альтэрнатыўных інстытутаў улады.

Непрызнанне Лукашэнкі


На момант публікацыі гэтага матэрыялу ўжо звыш 12 тысяч чалавек падпісалі петыцыю Машы Забары да кіраўніцтва больш за 40 краін свету з заклікам афіцыйна адмовіць у прызнанні Лукашэнкі і яго ўраду. Бліжэйшая мэта — 15 тысяч подпісаў, і наблізіць момант узяцця гэтай планкі можа кожны з вас.

Нагадаем, для чаго мы дамагаемся непрызнання дыктатара і ягонага ўрада. Гэта:
  • прывядзе да яго рэальнай эканамічнай і палітычнай ізаляцыі;
  • пазбавіць яго доступу да рэсурсаў МВФ, уключаючы ўжо выдзелены амаль $ 1 млрд і яшчэ каля $ 3 млрд у перспектыве ў рамках праграмы па размеркаванні сродкаў на спецыяльных правах запазычення;
  • паскорыць запуск працэдур прызнання рэжыму тэрарыстычным і пазбаўлення Лукашэнкі палітычнага імунітэту;
  • дазволіць кваліфікаваць палітычныя рашэнні нелегітымнай улады, ў тым ліку па інтэграцыі з Расіяй, як юрыдычна нікчэмныя;
  • яшчэ больш выразна дасць зразумець міжнароднай супольнасці: з рэжымам нельга мець ніякіх спраў.

У рамках кампаніі НАУ па непрызнання Лукашэнкі і яго ўрада беларусы Польшчы і Літвы арганізавалі пікеты ў канцы верасня. Мерапрыемствы прайшлі каля будынка беларускай амбасады і польскага МЗС у Варшаве, а таксама офіса Еўрапейскай Камісіі ў Вільні; на іх, сярод іншага, збіраліся подпісы пад адпаведнай петыцыяй да міжнароднай супольнасці. НАУ прапануе і ўсім іншым дыяспарам далучыцца да кампаніі па непрызнанню нелегітымнай улады на афіцыйным узроўні.

Непрызнанне рэжыму — адна з ключавых тэм сустрэч, якія прадстаўнікі НАУ правялі ў апошнія тыдні, у тым ліку з:
  • паслом Славеніі ў Польшчы Божанай Фарштнарыч
  • спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека Эйманам Гілмарам
  • еўрадэпутатам ад Нідэрландаў Бартам Гротхейсам
  • паслом ЕС у Беларусі Дыркам Шубелем
  • членам кабінета Жазэпа Барэля Байбай Аляксеюка-Таварес
  • віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента Николя Беер
  • экс-міністрам замежных спраў Польшчы, еўрадэпутатам Радаславам Сікорскім

Культурны фронт


Усё больш вядомых дзеячаў сусветнай культуры далучаецца да адкрытага ліста НАУ ў ЮНЭСКА з заклікам звярнуць увагу на рэпрэсіі ў сферы культуры ў Беларусі і аказаць дапамогу яе работнікам. Падпісала яго і Вольга Такарчук, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры і лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі. Сярод тых, хто падтрымаў ініцыятыву ў апошнія дні, таксама ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, Польскі тэатральны рэжысёр Павел Пассіні, мастак-фатограф Рафал Мілах і кінарэжысёр-дакументаліст Яцэк Блавут.
Падпісаць адкрыты ліст можа любы беларус. Як зрабіць гэта, Вы даведаецеся па спасылцы ў тэксце паста да гэтых картках.

У адпаведнасці з дасягнутымі раней дамоўленасцямі з НАУ Польскі Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага пачаў набор артыстаў і супрацоўнікаў тэатраў, якія апынуліся ў цяжкім становішчы ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі, у сваю арт-рэзідэнцыю. Акцёры, выкладчыкі акцёрскага майстэрства, рэжысёры, драматургі, дэкаратары, спецыялісты па святлу і гуку, прадстаўнікі іншых тэатральных прафесій, будуць на працягу 1−3 месяцаў стажыравацца на базе польскіх тэатраў. Усяго прадугледжана 30 месцаў.

Набор падоўжаны да бліжэйшай серады, 6 кастрычніка. Даведаць падрабязнасці можна на сайце instytut-teatralny.pl.

Робім Гуд


Пры падтрымцы НАУ стартаваў праект «Робім Гуд» — платформа, на якой гарадскія актывісты могуць абменьвацца вопытам, атрымліваць бясплатныя кансультацыі ў беларускіх урбаністаў, размяшчаць свае праекты для пошуку аднадумцаў і далучацца да ўжо існуючых, сачыць за прагрэсам на «карце ініцыятыў». Тыя, хто хоча палепшыць жыццё вакол сябе, могуць, сярод іншага, звярнуцца (пры жаданні — ананімна) у чат-бот @robimgood_bot, каб атрымаць пакрокавую інструкцыю для рэалізацыі сваёй ідэі, у тым ліку з пункту гледжання права.

Калі вам неабыякавы лёс вашага горада — зарэгіструйцеся на сайце RobimGood.org і паклічце суседзяў!

Час дзейнічаць разам!


Перамога над дыктатурай — справа кожнага з нас. Прапануем вам:
  • далучыцца да тых, хто ўжо паставіў подпіс пад петыцыяй да кіраўніцтва больш за 40 краін з заклікам адмовіць у прызнанні Лукашэнкі і яго ўрада, а калі вы жывяце за межамі Беларусі, то і арганізаваць пікет у сваім горадзе альбо стаць яго удзельнікам;
  • аказаць фінансавую падтрымку дзейнасці НАУ ў цэлым і правядзенні прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу прынамсi;
  • наблізіць вырашальны момант: далучыцца да мабілізацыйнага плана «Перамога», падрыхтавацца да страйку, праінфармаваць аб гэтых актыўнасцях родных, сяброў і калег;
  • падпісаць адкрыты ліст да ЮНЭСКА аб палітычным пераследзе беларускіх дзеячаў культуры;
  • зарэгістравацца на платформе гарадскога актывізму па адрасе RobimGood.org;
  • працягваць «народныя санкцыі»: здымаць грошы з карт, не трымаць дэпазітаў у банках, купляць валюту на ўсе свабодныя сродкі, па максімуме ўстрымлівацца ад куплі аўтамабільнага паліва, алкагольнай і тытунёвай прадукцыі, любых дарагіх тавараў;
  • перадаць нам экспанат для Музея Вольнай Беларусі — любое сведчанне барацьбы беларусаў супраць дыктатуры, «пастукаўшыся» ў чат-бот @NAUsupport.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter