Як кожны беларус можа зрабіць санкцыі супраць рэжыму эфектыўней
Беларускія кампаніі і бізнесоўцы будуць спрабаваць сысці ад санкцый — ужо спрабуюць. Вінаватыя ў рэпрэсіях і фальсіфікацыях выходзяць са складу заснавальнікаў кампаній, каб вывесці іх з-пад санкцый. Юрыдычныя асобы, супраць якіх уведзены меры, працягваюць эканамічныя адносіны з краінамі ЕЗ, ЗША, Канадай і Вялікабрытаніяй праз фіктыўныя фірмы.
Якія дадзеныя можна дасылаць, каб дапамагчы санкцыям быць максімальнае эфектыўнымі:
- усю магчымую інфармацыю пра змену ўласнікаў ці перарэгістрацыі прадпрыемстваў, што знаходзяцца пад санкцыямі. Або пра перарэгістрацыю кампаній, якімі валодаюць людзі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, на іншых асоб;
- усю даступную інфармацыю пра беларускія кампаніі пад санкцыямі, якія працягваюць гандаль з кампаніямі Еўропы праз іншыя фірмы ў абыход санкцый;
- дадзеныя пра афіляванасць асобаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, з беларускімі і іншымі кампаніямі — каб людзі і кампаніі, адказныя за парушэнні правоў чалавека, не сышлі ад правасуддзя.
Усю інфармацыю дасылайце, калі ласка, у бот НАУ.
Гэта могуць быць як проста вашы веды пра спробы сыходу пэўных кампаній і людзей ад санкцый, гэтак і дакументы, што пацвярджаюць гэта. Нам важны кожныя даступныя звесткі. Гэта будзе ваш унёсак у агульную справу.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter