Усе навіны

Тэхнічны дэфолт Беларусі

Архіў навін

Лукашэнка распісаўся ў тым, што ён гатовы канчаткова знішчыць эканоміку краіны. Зваротны адлік да дэфолту і калапсу эканомікі пайшоў


Што здарылася?

Лукашэнка дазволіў так званую «ураду» разлічвацца па знешніх даўгах у беларускіх рублях і «люстэркаваў» аналагічную пастанову Пуціна.

Што гэта значыць?

Сцісла: ён аб’явіў аб непазбежнасці траплення Беларусі ў сітуацыю тэхнічнага, а потым ужо і фактычнага дэфолту — канстатацыі факту, што Беларусь не можа плаціць па даўгах.

Да чаго гэта прывядзе?

1) Першая ж выплата па знешнім дзярждоўгу ў беларускiх рублях — гэта грубае парушэнне даўгавых абавязацельстваў, што адразу ставіць краіну ў сітуацыю тэхнічнага дэфолту. З гэтага моманту ў так званага «урада» будзе ўсяго 30 дзён на належнае выкананне даўгавых абавязацельстваў - у валюце.

2) Калі абавязацельствы не будуць выкананы — наступіць фактычны дэфолт. А разам з ім права ўсіх крэдытораў патрабаваць у Лукашэнкі вярнуць ім усе даўгі адразу. Калі не лічыць унутраны доўг, а толькі знешні - то гэта амаль $ 18 млрд.

3) Калі патрабаванне не будзе выканана — пачнецца працэс арышту маёмасці Беларусі за мяжой. Таксама наступіць канчатковая страта магчымасці прыцягнення знешніх пазык. «Выкруціцца» з гэтай сітуацыі не дапамогуць і ЗВР, якіх нават па офiцыяльным дадзеным у Беларусі ўсяго $ 8,3 млрд.

Для краіны, цалкам залежнай ад прыцягнення знешняга фінансавання — гэта будзе азначаць імклівы і поўны крах эканомікі: маштабны крызіс, інфляцыю і дэвальвацыю рубля, перавод валютных укладаў у рублёвыя, поўнае замарожванне ўсіх рахункаў і ўкладаў, шалёны рост коштаў, скарачэнне бюджэтных паступленняў, адмова ад сацпадтрымкі.

І згоду на ўсё гэта даў Лукашэнка.

Са свайго боку, НАУ робіць усё, каб пазбавіць рэжым любых даступных яму рэсурсаў, у тым ліку — у рамках кампаніі «Ні цэнта на вайну!» і ініцыяванай намі кампаніі аб прызнанні акупацыі Беларусі Расіяй.

Але чым хутчэй і больш рашуча будуць дзейнічаць самі беларусы — тым хутчэй скончыцца акупацыя, беззаконне і галеча, у якія прывёў нашу краіну рэжым Лукашэнкі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter