20 красавіка «Белнафтахім» у 11-ы (!) раз падняў цэны на паліва з пачатку года — за без малога 5 месяцаў. Цана з пачатку года павялічылася ўжо на 5,4%. І гэта пры тым, што за ўвесь 2020-ы кошт паліва змяняўся ўсяго 16 разоў.
Цэнамі ўнутры краіны канцэрн кампенсуе неэфектыўны экспарт. Рынкавыя цэны нельга павышаць проста па жаданні, а ўнутры краіны — можна. Таму беларусы плацяць за ўсе няўдачы на экспартным кірунку.
Крыху лічбаў пра беларускі гандаль нафтапрадуктамі ў 2020 годзе:
• каля $ 382 за тону — сярэдняя экспартная цана бензіну;
• каля $ 582 за тону — сярэдняя цана бензіну для ўнутранага рынку без уліку акцызу і ПДВ;
• акцыз і ПДВ — гэта яшчэ каля $ 255 за тону.
Нядзіўна, што беларуская нафтавая сфера зарабляе менавіта на ўнутраным рынку. Нават нягледзячы на тое, што толькі 25% прадукцыі беларускіх НПЗ ідзе ўсярэдзіну краіны.
Толькі на паліўных акцызах рэжым зарабіў за 2020 год $ 350 мільёнаў.
Што мы можам зрабіць?
Мы можам зніжаць спажыванне паліва — асабліва 95-га бензіну. Гэта нашы эканамічныя санкцыі супраць рэжыму. Перасаджваецца на грамадскі транспарт, таксі (як правіла, ездзяць на газе) або веласіпед. Кароткія адлегласці ўсё прыемней праходзіць пешшу — надвор’е дазваляе.
Як мы ўжо казалі, адмова менавіта ад 95-га бензіну нясе не толькі прамы эканамічны эфект, але і ўскосны. Дарагія кампаненты прыйдзецца марнаваць на вытворчасць больш таннага паліва. На НПЗ не так шмат месца для захоўвання 95-га бензіну (калі параўноўваць з 92-м, асабліва — калі параўноўваць з дызелем). Зніжэнне спажывання АІ-95 прывядзе да напаўнення рэзервуараў для яе захоўвання. І калі продажы гэтага віду паліва не адновяцца, праз нейкі час НПЗ прыйдзецца спыніць вытворчасць 95-га бензіну.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter