На прыкладзе кампаніі па МВФ тлумачым, чаму гэта шкодная памылка і чаму важна не змяншаць ціск на рэжым
Больш за 2 месяцы доўжыцца наша кампанія па пазбаўленні рэжыму доступу да мільярда ад МВФ, які прыняў рашэнне аб размеркаванні рэзервовых сродкаў сярод усіх краін-удзельніц.
Проста таму, што такая працэдура размеркавання і яна ніяк не звязаная з непрызнаннем легітымнасці Лукашэнкі і ягонага ўрада на палітычным узроўні.
Але менавіта гэтая акалічнасць можа дапамагчы нам заблакаваць для Лукашэнка доступ да размеркаваных сродкаў.
Менавіта гэта мы і транслявалі ў сотнях лістоў дырэктару-распарадчыку, членам Выканаўчага савета, Савета кіраўнікоў МВФ. Тысячах зваротаў у сацыяльных сетках — у тым ліку да амерыканскіх сенатараў, пагружаных у беларускую праблематыку.
У нашу кампанію актыўна ўключылася дыяспара, яе падтрымалі брытанскія парламентарыі, амерыканскія кангрэсмены з кокуса «сяброў Беларусі», салідарную пазіцыю заняў урад Польшчы, беларусы Літвы запусцілі збор подпісаў пад петыцыяй да міністраў замежных спраў ЗША, ЕЗ і Вялікабрытаніі.
І мы не спыняемся! Чаму?
Таму што менавіта нашы галасы дазволілі падняць і вывесці пытанне атрымання рэжымам $ 1 млрд ад МВФ на міжнародны ўзровень. Так, увага да Беларусі ў свеце сёння беспрэцэдэнтна. Але нават гэтай увагі не заўсёды дастаткова, каб нашы партнёры бачылі ўсе шчыліны і магчымыя крыніцы фінансавання рэжыму.
Тое, што здаецца абсалютна відавочным нам, не заўсёды відавочна нашым саюзнікам.
Вось чаму нельга маўчаць і разлічваць, што сітуацыя з МВФ кагосьці хвалюе больш, чым нас.
Формула простая: чым гучней нашы галасы, тым менш шанцаў у рэжыму атрымаць запаветны мільярд.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter