Усе навіны

Стыкеры, улёткі і зносіны з сябрамі

Актуальныя навіны

Як дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю аб агульным плане на «рэферэндум»


Дэмакратычныя сілы апублікавалі план дзеянняў на «рэферэндум», які запланаваны ў Беларусі на канец зімы — паводле нашых звестак, гэта 27 лютага. Мы прапануем беларусам прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэні несапраўднымі з дапамогай крыжыкаў насупраць усіх прапанаваных варыянтаў.
Важна, каб аб гэтым плане даведалася як мага больш беларусаў. Менавіта разам мы зможам перашкодзіць планам нелегітымнай улады і зможам самі вызначаць будучыню сваёй краіны.

Як распавядаць аб агульным плане на «рэферэндум»?


1. Проста размаўляце са сваімі сябрамі, сваякамі і калегамі, якім вы давяраеце. Раскажыце ім аб «рэферэндуме», патлумачце, чаму гэта злачынства. Раскажыце, як важна дзейнічаць і які агульны план. Пакажыце платформу «Голас», дзе ўжо зараз можна прайсці апытанне аб будучыні «рэферэндуме».

2. Раздрукоўвайце і распаўсюджвайце стыкеры ў падтрымку стратэгіі дэмакратычных сіл на «рэферэндум». Памятайце пра бяспеку як пры друку (лепш на друкарцы або ў друкарні ў надзейных людзей), так і пры распаўсюдзе (не адкрывайце твар пад камерамі, пазбягайце ўвагі мінакоў). Спампаваць налепкі.

3. Друкуйце і распаўсюджвайце ўлёткі. Спампаваць гатовую ўлётку. І, калі ласка, памятайце аб бяспецы. Друкуйце невялікімі накладамі (да 299 асобнікаў), пазбягайце месцаў з камерамі і аховай.

Калі ў краіне пануе прынцып «не да законаў», нават легальныя рэчы неабходна рабіць з аглядкай на асабістую бяспеку. Каб нам і нашым дзецям не трэба было памятаць аб гэтых абсалютна не патрэбных у нармальнай сітуацыі правілах, мы ўсе разам прыйдзем на ўчасткі і перакрэслім і «рэферэндум», і беззаконне ў Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter