Усе навіны

Перакрэсліце рэферэндум, перакрэсліце беззаконне

Архіў навін

Платформа «Голас» перазапускаецца да «рэферэндуму»


Паводле звестак з розных крыніц «рэферэндум» у Беларусі прызначаць на 27 лютага. У гэты дзень рэжым паспрабуе ўсіх падмануць: зрабіць выгляд, што ён зноў легітымны, а беларусы гатовыя перавярнуць старонку. Але гэта не так.

Нават у атмасферы страху і на фоне пастаянных рэпрэсій мы, беларусы, здольныя заявіць, што будучыня краіны залежыць ад нас.

Усе разам мы можам масава паказаць гэта на «рэферэндуме»Лукашэнкі. Каб не даць планам дыктатара спраўдзіцца, мы прыйдзем на ўчасткі і паставім крыжыкі насупраць усіх варыянтаў - гэта значыць зробіць бюлетэні несапраўднымі. Гэта будзе наш вотум недаверу Лукашэнкі.

ПЕРАКРЭСЛІЦЕ «РЭФЕРЭНДУМ» - ПЕРАКРЭСЛІЦЕ БЕЗЗАКОННЕ


Агульным масавым дзеяннем мы пакажам сабе і ўсяму свету, што гатовыя ўзяць адказнасць за нашу краіну на сябе і больш не хочам давяраць яе нявартым людзям. Пакажам, што мы верым у будучыню Беларусі без дыктатуры і гатовыя змагацца за гэта.

Мы павінны зафіксаваць нашы агульныя дзеянні на участках, каб раскрыць хлусню нелегітымнай улады. Ва ўмовах, калі дзяржава прыраўноўвае грамадзянскі кантроль да экстрэмізму, мы маем права ўзяць на сябе і функцыю падліку галасоў.

Падключайцеся да абноўленай платформы «Голас». Гэта па-ранейшаму ананімна і бяспечна. Прайдзіце апытанне па-за залежнасці ад таго, як вы плануеце дзейнічаць: падтрымаць адзіную стратэгію дэмакратычных сілаў, праігнараваць «рэферэндум» ці калі яшчэ не вызначыліся.

Платформа «Голас» да «рэферэндуму»


*калі апытанне па рэферэндуму ў боце не запускаецца, увядзіце каманду / рэферэндум

Сайт адзінай стратэгіі дэмакратычных сілаў на «рэферэндум» Лукашэнкі

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter