Палітвязням і іх сем’ям вельмі патрэбныя cалідарнасць і падтрымка. Варыянтаў дапамогі шмат: гэта пікеты і іншыя крэатыўныя акцыі, адпраўка лістоў зняволеным, маральная падтрымка іх сяброў і блізкіх, фінансавая падтрымка сем’яў і іншыя спосабы.
Сёння, 27 лістапада, беларусы ўсяго свету праводзяць акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі: у Польшчы, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Чарнагорыі, Даніі, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Швецыі, Італіі і іншых краінах.
Як кожны можа дапамагчы палітвязням у Беларусі?
- Напісаць ліст.
- Дапамагчы сям'і палітвязня.
- Стаць сябрам палітычнага зняволенага.
- Распавядаць пра палітвязняў у Беларусі ў сацсетках і заклікаць да салідарнасці з імі.
Толькі нашы агульныя намаганні прывядуць нас да дня, калі ў нашай краіне больш не будзе палітычных зняволеных. Пасля гэтага беларусам трэба будзе вялікая праца па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій — і да гэтага мы рыхтуемся ўжо цяпер.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter