top of page

Пошук па сайце

815 items found for ""

  • Вызвалены ў рамках абмену расійскі шпіён Павел Рубцоў мінімум двойчы прыходзіў у офіс НАУ ўзяць інтэрв’ю

    Крыніца: pozirk.online 2 жніўня, Позірк. Сярод асобаў, якія фігуравалі 1 жніўня ў спісах на абмен зняволенымі, знаходзіўся Павел Рубцоў, які быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць РФ у Польшчы. Як паведаміў «Позірку» намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, да арышту Рубцоў прыходзіў да яго браць інтэрв’ю. Рубцоў працаваў у Польшчы да лютага 2022 года і прадстаўляўся іспанскім журналістам расійскага паходжання Пабла Гансалесам. У СМІ паведамлялася, што Рубцоў-Гансалес быў затрыманы 28 лютага 2022 года па падазрэнні ў шпіянажы. «Гансалес як мінімум двойчы прыходзіў у офіс НАУ, каб узяць у мяне інтэрв’ю для іспанскіх выданняў. У якасці сведкі па гэтай крымінальнай справе я даваў паказанні», — сказаў палітык. На думку Латушкі, факт таго, што «прадстаўнік расійскіх спецслужбаў” сядзеў насупраць яго “на адлегласці выцягнутай рукі”, дэманструе, з аднаго боку, “актыўнасць расейскіх спецслужбаў на тэрыторыі Еўрапейскага саюза, а з другога боку, паказвае рэальнасць рызык і пагроз, якія ўзнікаюць для прадстаўнікоў дэмакратычных сіл». «Гэта яшчэ раз пацвярджае неабходнасць узмацняць меры бяспекі, у тым ліку і самабяспекі для ўсіх тых, хто працягвае змагацца супраць рэжыму Лукашэнкі. Рызыкі абсалютна рэальныя», — падкрэсліў кіраўнік НАУ. Як паведамляў расійскі сайт «Агентство» ў лістападзе 2023 года, Пабла Гансалес, які пражываў у Краіне Баскаў (аўтаномная вобласць Іспаніі), быў затрыманы ў лютым 2022 года польскімі спецслужбамі і абвінавачаны ў працы на Галоўнае выведвальнае ўпраўленне Мінабароны РФ. Гансалес (Рубцоў) да гэтага некалькі гадоў уваходзіў у акружэнне дачкі забітага расійскага палітыка Барыса Нямцова Жанны і пісаў падрабязныя справаздачы пра яе самой, яе сяброў і калег. Гэтыя справаздачы сталі даступныя польскім спецслужбам. Да абмену Гансалес знаходзіўся ў зняволенні на тэрыторыі Польшчы. Прэс-служба Крамля 1 жніўня паведаміла, што Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб памілаванні Пола Уілана (былы амерыканскі марскі пяхотнік), Эвана Гершковіча (амерыканскі журналіст), Кевіна Ліка (ураджэнец Германіі, пераехаў у РФ з расійскай маці), Дэмуры (Дытэра) Вароніна (расейска-нямецкі палітолаг), Уладзіміра Кара-Мурзы, Алсу Курмашавай, Ліліі Чанышавай, Вадзіма Астаніна, Ясеніі Фадзеевай, Аляксандры Скачыленка, Іллі Яшына, Андрэя Піваварава і Алега Арлова. У абмен Масква атрымала расіян, асуджаных у ЗША і Еўрасаюзе. Сярод іх супрацоўнік спецслужб Вадзім Красікаў, які атрымаў у Германіі пажыццёвы тэрмін за забойства; прызнаныя вінаватымі ў шпіянажы Арцём і Ганна Дульцавы, якія адбывалі пакаранне ў Славеніі, а таксама Міхаіл Мікушын, Павел Рубцоў, Раман Селязнёў, Уладзіслаў Клюшын, Вадзім Канашчонак.

  • Адсутнасць сістэмнай альтэрнатывы выгадна толькі рэжыму

    На канферэнцыі Новая Беларусь мы падпісалі пратакол аб узаемадзеянні, адзін з пунктаў якога чакана выклікаў рэакцыю і дыскусію. Прычым цікава, што аднымі з першых адрэагавалі топ-прапагандысты рэжыму і некаторыя «незалежныя расійскія СМІ», накшталт SOTA. Гаворка ідзе пра пункт аб прызнанні паўнамоцтваў Святланы Ціханоўскай у якасці нацыянальнай лідаркі да правядзення свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ці яе асабістага рашэння скласці з сябе гэтыя паўнамоцтвы. Чаканая рэакцыя — «вы пабудавалі дыктатуру». Або манархію. Каму як больш спадабалася. Што ж, давайце разбярэмся, што мы пабудавалі і навошта. І ці сапраўды ўсё так страшна, як гэта падаюць. Пачнем з таго, што самі абвінавачванні ў «дыктатуры» або «манархіі» — мякка кажучы, адарваныя ад рэальнасці. Бо ўсё пералічанае прадугледжвае рэальную ўладу. Але рэальнай уладай у дэмсілах ніхто не валодае. І гэта відавочны факт. Над кім/над чым улада? Дзе яе атрыбуты? Іх няма. Таму што гэта не гісторыя пра ўладу ў дэмсілах. Гэта гісторыя барацьбы з рэжымам Лукашэнкі. А для гэтага патрэбная сістэмная альтэрнатыва. І яе легітымнае лідарства. Неабходнасць наяўнасці гэтага лідарства (не блытаем з рэальнай уладай, якой, як мы бачым, няма ні ў Святланы Ціханоўскай, ні ў інстытутаў дэмсіл) звязаная таксама з міжнароднай падтрымкай і ўзроўнем рэпрэзентацыі той сістэмы, якую мы пабудавалі для барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, што незаконна ўтрымлівае ўладу ўнутры краіны. І лабіравання падтрымкі гэтай барацьбы на міжнароднай арэне. Дык вось чым вышэй наш узровень — тым вышэй гэтая падтрымка. Адмаўляемся ад гэтага, адмаўляемся ад суб'ектнасці — і тады рэжым Лукашэнкі становіцца безальтэрнатыўным варыянтам, прызнаваць пачынаюць яго. Пазбавіцца ад альтэрнатывы, ад Ціханоўскай, ад Кабінета і Каардынацыйнай Рады — гэта тое, чаго хоча ён, і чаго не можам дапусціць мы, калі мы хочам яго перамагчы. Прымаючы рашэнне аб падпісанні пратакола аб узаемадзеянні, ключавыя інстытуты дэмсіл ўсведамлялі, што гэта будзе выкарыстана супраць нас, мы ўсведамлялі антыпіяр-наступствы. Але таксама мы разумелі, што напярэдадні «выбараў» Лукашэнкі, пытанне «кадэнцыі» Святланы Ціханоўскай будзе ключавым пунктам атакі прапаганды і лабістаў рэжыму для ліквідацыі створанай намі сістэмы інстытутаў. Што, уласна, ужо і адбываецца. Але мы пайшлі на падпісанне пратакола менавіта ў такім выглядзе, таму як захаванне і ўмацаванне альтэрнатывы рэжыму, яе суб'ектнасці для нас важнейшае за атрыманне медыйных ачкоў. Рэжым Лукашэнкі павінен зразумець, што мы нікуды не дзенемся, альтэрнатыва яго рэжыму нікуды не дзенецца і не самараспусціцца, пакуль ён існуе. А свабодныя і сумленныя выбары — не сыдуць з парадку дня і нікуды не падзенуцца са спісу нашых патрабаванняў. І старонка не будзе перагорнута, пакуль гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя. Але гэта не значыць, што мы не гатовыя да перамоваў з ім. Гатовыя. Нашы ўмовы: вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій і публічная заява Лукашэнкі аб тым, што ён не ідзе на выбары і сыходзіць з пасады кіраўніка УНС. У гэтым выпадку мы таксама гатовыя спыніць сваю палітычную дзейнасць за мяжой і вярнуцца да яе ўжо ў рамках свабоднага, сумленнага дэмакратычнага працэсу ўнутры краіны, у Беларусі. Жыве Беларусь! Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

  • Прапановы НАУ ўжо ў санкцыях ЕС

    Рыхтуйцеся, мы не спынімся — новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі Памятаеце, мы абяцалі, што ў хуткім часе адправім пад санкцыі чарговую партыю прыслужнікаў рэжыму Лукашэнкі? Абяцалі — выконваем. Па прапанове Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў чарговы санкцыйны пакет ЕС трапіў шэраг асоб, адказных за ўнутраныя рэпрэсіі і іншыя злачынствы супраць беларусаў. У прыватнасці, пад еўрапейскімі абмежаваннямі апынуліся: Прапагандысты: гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч, чалец Савета Рэспублікі і галоўны рэдактар «Выдавецкага дома "Беларусь сёння"» Дзмітрый Жук, старшыня так званага Маладзёвага парламента Мікіта Рачылоўскі, а таксама карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін. 13 «суддзяў»: Вячаслаў Тулейка — суддзя Мінскага абласнога суда; Алена Ананіч — суддзя Мінскага гарадскога суда; Анатолій Сотнікаў — суддзя Гомельскага абласнога суда; Андрэй Млечка — суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; Iгар Шведаў — суддзя Магілёўскага абласнога суда; Таццяна Шоцік — суддзя Ленінскага раёна г. Мінска; Васіль Скок — суддзя Гродзенскага абласнога суда; Станіслаў Iванюценка — суддзя суда Рэчыцкага раёна; Аляксей Хлышчанкаў — суддзя Гомельскага абласнога суда; Iгар Зямцоў — суддзя Магілёўскага абласнога суда; Вольга Дубовік — суддзя суда Маладзечанскага раёна; Антон Дудаль — суддзя суда горада Бабруйска; Мікалай Сяргеевіч — суддзя Жлобінскага раённага суда. Карнікі-сілавікі рэжыму з ГУБАЗіК Андрэй Ананенка, Міхаіл Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, так званыя пракуроры Міхаіл Кавалёў і Ірына Падкавырава, начальнік калоніі №11 у Ваўкавыску Віктар Дуброўка, начальнік калоніі №4 Дзяніс Таўсцянкоў, начальнік турмы ў Гародне Павел Казакоў і яго намеснік Васіль Каляда, начальнік СІЗА №1 Мінска Андрэй Цэдрык. Таксама набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Вiктар Шаўцоў. Асобы, якія трапілі пад абмежавальныя меры ЕС, падпадаюць пад замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне сродкаў ад грамадзян і кампаній у ЕС. Таксама ім не дазваляецца ўязджаць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза або ехаць транзітам праз яе. Агулам санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі прымяняюцца цяпер да 261 фізічнай асобы і 37 юрыдычных асоб. Мы разумеем, што гэта толькі першы крок на шляху да рэальнай справядлівасці. У будучыні многія з іх за свае шматлікія злачынствы супраць беларусаў апынуцца на лаве падсудных. Адказнасць будзе немінучай. Рыхтуйцеся, гэта далёка не канец. Кожны з тых, хто ўдзельнічае ў палітычных пераследах і рэпрэсіях, панясе адказнасць за свае дзеянні. Мы працягнем нашыя намаганні і далей будзем працаваць над тым, каб забяспечыць справядлівасць для ўсіх, хто стаў ахвярай гэтага рэжыму.

  • Еўрапейскі выбар Беларусі

    Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве АПК, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка распавёў на панэльнай дыскусіі «Больш Еўропы для беларусаў у 2025 годзе» на канферэнцыі «Новая Беларусь» пра вынікі 30-гадовай палітыкі Лукашэнкі і як уратаваць краіну ад гэтых наступстваў. Лукашэнка з 1994 года праводзіць прамую антыеўрапейскую палітыку. Ён ігнараваў адчыненыя дзверы Еўропы і ўсе магчымасці наладзіць супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі. Цяпер Беларусь знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. Чаму? Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая не з'яўляецца чальцом Савета Еўропы. Гэта адзіная краіна ў Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Беларусь не мае дагаворных базавых адносін з Еўрасаюзам. Беларусы, адзіныя сярод суседзяў (акрамя Расеі), якім патрэбна віза. Наша краіна адзіная ў Еўропе, якая не развівае родную мову і нават можа страціць незалежнасць. Гэта тое дно, ад якога мы павінны адштурхнуцца, каб пачаць свой шлях наверх. Жыццёва важным для існавання Беларусі з'яўляецца еўрапейскі выбар Поспех гэтага палітычнага выбару з аднаго боку залежыць ад дэмакратычных сілаў, ад інстытутаў, нашай працы. З іншага боку, залежыць ад кожнага беларуса і кожнай беларускі, якія неабыякавыя да далейшай долі сваіх нашчадкаў. Веру, што беларусы гэты выбар зробяць, а мы будзем спрыяць такому развіццю падзеяў.

  • Лукашэнка будзе адказваць

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Павел Латушка ў эфіры «Еўрарадыё» распавёў пра працу па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых. Нічога не спынілася. І не спыніцца да таго моманту, пакуль Лукашэнка не атрымае ордар. Невядома, колькі часу гэта зойме, але гэта справа не спыніцца. Некалькі дзён таму мы падрыхтавалі яшчэ адну справаздачу па фактах ваеннага злачынства, здзейсненага Лукашэнкам, звязанага з дэпартацыяй украінскіх дзяцей. Гэта матэрыялы, якія мы перадалі адной з нашых краін-партнёраў для далейшага прасоўвання. Шмат што залежыць ад нашых партнёраў ва Украіне. Украіна мае права першасці, бо яна фактычна абараняе інтарэсы грамадзян Украіны, дзяцей, якія церпяць у выніку ваеннага злачынства, якое здзяйсняе Лукашэнка і яго памагатыя. І тут сапраўды шмат залежыць ад таго, наколькі будзе гатовая Украіна далей працаваць у Міжнародным крымінальным судзе, дзеля таго, каб прасоўваць гэтую справу, каб пазней быў ордар на арышт. З нашага боку — мы не спыняемся і не спынімся. Мы сабралі шмат матэрыялаў і працягваем збіраць доказы. Іх становіцца ўсё больш і больш. Але гэта не толькі адзін кірунак. Мы вядзем таксама справу аб перадачы на разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Міжнародны крымінальны суд па злачынствах супраць чалавечнасці. Сотні тысяч ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасці — гэта забітыя, гэта гвалт, гэта палітычна матываваныя прысуды, гэта дэпартацыя ў суседнія краіны. І Лукашэнка будзе прыцягнуты да адказнасці за свае злачынствы.

  • 16 выпускнікоў атрымалі дыпломы аб заканчэнні дыпламатычнай праграмы

    У МЗС Польшчы адбылося ўрачыстае завяршэнне чацвёртага выпуску праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі». Праграма падрыхтоўкі новых беларускіх дыпламатаў ініцыявана ў 2020 годзе Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Пры арганізайным і фінансавым удзеле МЗС Польшчы з канца 2020 года штогод ажыццяўляецца падрыхтоўка  дыпламатаў для Новай Беларусі. У рамках праграмы падрыхтавана ўжо 74 будучых дыпламаты. Галоўнай мэтай дыпламатычнага курса з’яўляецца фарміраванне кадравага рэзерву для дыпламатычнай службы Новай Беларусі. Курс уключаў у сябе: тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешнюю палітыку і бяспеку, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права, аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы і інш. Перад удзельнікамі праграмы выступалі еўрапейскія дыпламаты, выкладчыкі польскіх і іншых замежных ВНУ. Выкладчыкамі на праграме былі як супрацоўнікі Варшаўскага ўніверсітэта і Дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, так і запрошаныя госці, сярод якіх былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніел Фрыд, міністр у канцэлярыі прэзідэнта Польшчы, адказны за міжнародную палітыку Мешка Павляк, спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, амбасадар Артур Міхальскі, кіраўнік НАУ, амбасадар Павел Латушка, а таксама намеснік кіраўніка НАУ, амбасадар Уладзімір Астапенка. Сімвалічна, што цырымонія ўручэння дыпломаў адбылася ў МЗС Польшчы ў залі Ежы Гедройца, падчас якой выступіў кіраўнік дыпламатычнай службы і генеральны дырэктар МЗС Рафал Вішнеўскі. Перад выпускнікамі таксама выступіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік НАУ Павел Латушка, які адзначыў, што для АПК падрыхтоўка кадраў з’яўляецца прыярытэтным напрамкам і што тыя тэарэтычныя і практычныя веды, якія атрымалі маладыя будучыя дыпламаты, будуць вельмі істотныя падчас фарміравання новага дыпламатычнага корпуса Беларусі. Павел Латушка падкрэсліў, што мы фактычна падрыхтавалі кадравы патэнцыял, каб ў транзітны перыяд забяспечыць працу МЗС Новай Беларусі. На ўручэнні дыпломаў прысутнічалі дырэктары дэпартаментаў МЗС Польшчы. Па выніках праграмы дыпломы атрымалі 16 выпускнікоў. Ужо зараз удзельнікі ўсіх чатырох выпускаў працуюць для дэмакратычнай Беларусі — у Каардынацыйнай радзе, НАУ, ініцыятыве “Сумленныя людзі” і іншых беларускіх дэмакратычных арганізацыях.

  • Выстава Алеся Пушкіна ў Варшаве

    Экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака Алеся Пушкіна будуць прадстаўленыя ў Варшаве ў межах выставы «Аles Pushkin. AFTERLIFE». Выстава адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — у дзень нараджэння мастака, 6 жніўня. Алесь Пушкін (1965-2023) — палітвязень, мастак, акцыяніст, які дэклараваў сваю творчасць як палітычнае мастацтва. Загінуў у засценках рэжыму Лукашэнкі, быў закатаваны ў гарадзенскай турме. Алесь Пушкін верыў, што мастацтва змяняе свет. Ён застаецца з намі насуперак смерці, бо як мастак мае вялікі прывілей: яго думкі і ідэі прысутнічаць ў яго працах. Канцэпцыя выставы грунтуецца на акцыях і перформансах Пушкіна, якія ён праводзіў з 1989 года і тэмы якіх застаюцца актуальнымі ў сённяшні гістарычны момант: «Дзень Волі», «Падарунак прэзідэнту», «Свята і Святы», «Беларускі Рэзістанс», «Супраціў Вайне». У экспазіцыю, большую частку якой складаюць экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака, таксама інтэграваны арыгінальныя творы яго сяброў, калег і паплечнікаў, тых, чыя творчасць канцэптуальна звязана з яго ідэямі. У выставе прадстаўлены працы таксама Руфіны Базловай (Stitchit), Аляксандра Васюковіча, Андрэя Дурэйкі, Іяланты Кіліян, Янака Коўзеля, Максіма Тымінько, Антося Цялежнікава, Яны Шостак, Рамана Шэлла. Музычная частка адкрыцця будзе прадстаўлена выступам Вольнага Хора. Куратар выставы — Андрэй Дурэйка. * Дата і час адкрыцця: 6 жніўня, 19:00 * Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава (GoogleMaps) * Працягласць экспазіцыі: з 6 жніўня да 31 жніўня Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і праграмы MOST+. Партнёры выставы: Human Constanta, тэлеканал «Белсат», Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі» і Старамейскі Дом Культуры (Варшава). Падрабязней аб выставе і імпрэзах у яе межах — у сацыяльных сетках музея.

  • Замежнікі-палітвязні ў турмах рэжыму Лукашэнкі

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Колькі замежнікаў знаходзіцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі? Чаму рэжым Лукашэнкі ўзяў іх у закладнікі? Навошта яны яму патрэбныя? Чаму ён імі гандлюецца? І як усё гэта звязана з санкцыямі? Сёння мы раскажам пра замежнікаў-палітвязняў у турмах рэжыму Лукашэнкі. Пачнем з яшчэ аднаго пытання. Чаму краіны-суседкі Беларусі з боку ЕС уводзяць абмежаванні на мяжы? І на гэтае пытанне ёсць цэлы шэраг адказаў: міграцыйная вайна, якую развязаў Лукашэнка пры ўдзеле Расіі, удзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны — фактычна ў вайне на межах Еўрапейскага саюза, наяўнасць у турмах тысяч палітвязняў, у тым ліку грамадзян Еўрапейскага саюза. Адказаў можа быць шмат, але ва ўсіх гэтых адказах ёсць адна агульная характэрная рыса — гэта планамерныя, мэтанакіраваныя, сістэмныя дзеянні Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў, за якія нясуць адказнасць толькі сам Лукашэнка і яго саўдзельнікі. Ёсць і яшчэ адзін значны фактар. Як затрыманне грамадзян ЕС у Беларусі, штурм межаў краін-членаў ЕС мігрантамі пры садзейнічанні сілавікоў Лукашэнкі, так і ў рэшце рэшт забойства польскага вайскоўца на мяжы Польшчы і Беларусі — гэта ўсё таксама можна апісаць яшчэ адной агульнай характэрнай рысай. Усё гэта з'яўляецца пагрозай для нацыянальнай бяспекі краін-суседак Беларусі. Гэта дзеянні рэжыму Лукашэнкі, якія прадстаўляюць сабой пагрозу нашым суседзям. У закладніках у рэжыму працягваюць знаходзіцца замежныя грамадзяне, у тым ліку грамадзяне краін ЕС. Сёння ў няволі застаюцца грамадзяне Польшчы, Латвіі, Літвы, Германіі, а таксама Украіны, ЗША і іншых краін. Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», каля 25 грамадзян замежных дзяржаў утрымліваюцца цяпер у месцах пазбаўлення волі па палітычных матывах. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і нават сваім сваякам за мяжу, абвінавачваючы таксама і ў «агентурнай дзейнасці» і «шпіянажы». Беларускі інфармацыйны партал Zerkalo.io апублікаваў памятку, у якой адзначыў, да чаго варта быць гатовым тым замежнікам, якія хацелі б скарыстацца бязвізам і якія ў такіх дзеянняў могуць быць рызыкі і наступствы. Журналісты выдання адзначаюць, што ў Беларусі замежніка могуць узяць у закладнікі, каб потым шляхам гандлю рэалізаваць замежнапалітычныя мэты рэжыму Лукашэнкі — прыклад грамадзяніна Нямеччыны; замежніку давядзецца сур'ёзна перагледзець свае густы і гардэроб, бо каб трапіць у Беларусі за краты дастаткова выкарыстоўваць адзенне і аксэсуары «няправільных» колераў; у Беларусі нельга выкарыстоўваць незабароненую гістарычную сімволіку краіны; у краіне вельмі лёгка трапіць за краты за крытыку Лукашэнкі, а пасля гэтага — нават памерці ў няволі. Акрамя таго, у краіне забаронена выступаць супраць вайны, бо за антываенную пазіцыю таксама можна трапіць за краты, а дабрачыннасць можа лічыцца падтрымкай экстрэмізму — і за гэта можна пазбавіцца не толькі грошай, але і свабоды. І ўзнікае відавочнае пытанне: А ці многія замежнікі гатовыя пайсці на такія рызыкі? Ці шмат хто гатовы прыняць запрашэнне спадара Рыжанкова і трапіць у закладнікі ў Беларусі, каб вамі потым гандлявалі як таварам?

  • Вяртанне ў Беларусь

    Як жаданне прыехаць дадому ператвараецца ў турэмны тэрмін Здавалася, ужо тры гады з'яўляюцца навіны пра тое, як беларусы, якія з'ехалі ад рэжыму, вяртаюцца дадому і трапляюць пад рэпрэсіі. Упэўнены, што многія, знаходзячыся за мяжой, хоць аднойчы задумваліся, што яго ці яе гэта не закране, што ўлады забыліся, што прайшло шмат часу. Але гэта зусім не так. 23 ліпеня «Наша Ніва» апублікавала артыкул пра Наталлю Левую, якая пасля доўгага часу вярнулася ў Беларусь. Як вынікае з матэрыялу, 17 ліпеня яе асудзілі на 6 гадоў калоніі са штрафам 40 тысяч рублёў. Наталлі 38 гадоў, яна прафесійны 2D-мастак, жыла ў Польшчы і вельмі хацела вярнуцца ў Беларусь. Калегі адгаворвалі яе з'язджаць, але жаданне дзяўчыны вярнуцца на радзіму было мацнейшым. Яна нават аплаціла ў кратным памеры данаты за 2020 год, пра што атрымала даведку ад КДБ. З гэтай даведкай яна і накіравалася ў Беларусь. Аднак Радзіма сустрэла яе не абдымкамі Наталлю затрымалі на мяжы. 17 ліпеня ў Брэсцкім гарадскім судзе яе абвінавацілі па трох артыкулах: «Фінансаванне вайны», «Фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» і «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». 6 гадоў калоніі — такую цану заплаціла дзяўчына за жаданне вярнуцца ў родную краіну, верачы, што КДБ яе не кране за так званую кампенсацыю. Чаму мы закранаем гэтую гісторыю? Гэта добры прыклад хлусні рэжыму, яго рэпрэсіўнай палітыкі і нянавісці да сваіх грамадзян. У пачатку года праваабаронцы заяўлялі пра больш чым 200 затрыманых беларусаў, якія вярнуліся на радзіму. Многія з іх звярталіся ў «Камісію па вяртанні», але гэта іх не выратавала. Сярод іх была Таццяна Курыліна. Яе абвінавацілі ў адміністраванні пратэстных чатаў і пасадзілі на чатыры з паловай гады калоніі. Берасцеец Ігар Неміровіч таксама звяртаўся ў камісію і вярнуўся ў Беларусь. Яму прызначылі адзін год калоніі. І такіх прыкладаў сотні. Не варта верыць у бяспеку вяртання дадому Вось, напрыклад, Лукашэнка стварыў сваю камісію для вяртання грамадзян. Але што мы бачым на практыцы? Людзі, якія паверылі ў гэтыя абяцанні, вяртаюцца дадому і аказваюцца за кратамі. Гэтая камісія стала чарговым інструментам для заваблівання апазіцыйна настроеных грамадзян і іх наступнага пераследу. Іншая яго ініцыятыва — схема з паборамі за данаты. І зноў вынік той жа: людзі плацяць велізарныя сумы, спадзеючыся на абарону, але замест гэтага сутыкаюцца з арыштамі і турэмнымі тэрмінамі. Гэтыя паборы апынуліся яшчэ адным спосабам выцягвання грошай з грамадзян пад ілжывымі падставамі. Нарэшце, нядаўна ўведзены бязвізавы рэжым для еўрапейскіх грамадзян таксама апынуўся толькі пасткай. За прыгожымі заявамі аб свабодзе перамяшчэння хаваецца рэальнасць: рэжым затрымаў грамадзяніна Германіі і прысуджае яму смяротнае пакаранне. Атрымліваецца, што нават для замежнікаў Беларусь застаецца вельмі небяспечным месцам. Усё гэта пацвярджае тое, што вяртанне для беларусаў у краіну, дзе кіруе рэжым Лукашэнкі, вельмі рызыкоўнае і небяспечнае. Ніякія «камісіі», «кампенсацыі» або «раскаянні» не гарантуюць бяспеку. Пра гэта трэба нагадваць усім, хто цяпер у бяспецы за мяжой і хоча паехаць дадому.

  • Лукашэнка ўцягвае беларусаў у міжнароднае злачынства

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Кожны чалавек мае права на шчасце, а тым больш дзіця. Сёння ў Беларусь прымусова прывозяцца тысячы дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Яны фактычна сілком адрываюцца ад свайго атачэння: народа, культуры, мовы зносін. Быць прымусова перамешчаным, дэпартаваным, расці сярод чужых людзей, сярод чужой культуры — гэта глыбокая траўма, якая будзе пераследваць дзіцё ўсё жыццё. І чым даўжэй гэта працягваецца, тым больш сур'ёзныя наступствы для дзіцяці. Менавіта таму Украіна сёння актыўна шукае сваіх непаўналетніх грамадзян, незаконна вывезеных у Беларусь. Хочам мы таго ці не, але рэжым Лукашэнкі здзяйсняе гэтыя злачынствы ад імя нашай дзяржавы. І таму, як грамадзяне Беларусі, мы бачым сваім абавязкам дапамагчы Украіне вярнуць сваіх дзяцей дадому і аднавіць справядлівасць. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне не спыняецца і працягвае збіраць матэрыялы для Міжнароднага крымінальнага суда, якія даказваюць дачыненне прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Як кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у красавіку я на сустрэчы з былым упаўнаважаным прэзідэнта Украіны па правах дзяцей, кіраўніком і заснавальнікам арганізацыі «Save Ukraine» Мікалаем Кулебай абмеркаваў тэму садзейнічання вяртанню ўкраінскіх дзяцей на Радзіму, а таксама збор і перадачу матэрыялаў аб месцах знаходжання дзяцей, незаконна вывезеных з тэрыторыі Украіны ў Беларусь. Важна разумець, што гэта менавіта Лукашэнка незаконна перамяшчае ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Але любы, хто ў гэтым замяшаны, будзе таксама крымінальна датычны да гэтых злачынстваў. Украіна не даруе злачынствы супраць сваіх дзяцей, міжнародная супольнасць не даруе такіх злачынстваў. Датычныя будуць заўсёды жыць пад страхам крымінальнага пераследу па ўсім свеце. Адзіны спосаб пазбегнуць адказнасці — садзейнічаць вяртанню гэтых дзяцей дадому, пад апеку сваёй дзяржавы. Я звяртаюся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку інфармацыі аб: месцах знаходжання любых дзяцей грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі без сваіх бацькоў, уключаючы сірот; сем'ях, у якіх яны знаходзяцца; перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей па тэрыторыі Беларусі; асоб, якія маюць дачыненне да іх незаконнага перамяшчэння; асаблівасцях абыходжання з дзецьмі; іншай інфармацыі, якая мае дачыненне да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Лукашэнка ўжо ўцягнуў і працягвае ўцягваць у свае шматлікія злачынныя дзеянні шэраговых беларусаў. Насельніцтву краіны становіцца ўсё складаней дыстанцыявацца ад дзеянняў зласлівага дыктатара, які ненавідзіць беларусаў і наогул усіх людзей. Але вайна абавязкова скончыцца. Абавязкова скончыцца і час Лукашэнкі. А нам, беларусам, трэба будзе працягваць жыць і працягваць глядзець у вочы адзін аднаму і сваім суседзям — украінцам. Якім будзе наш погляд і які погляд мы атрымаем у адказ? Вырашаць толькі нам. Маленькія дзеянні кожнага чалавека могуць прывесці да вялікіх зменаў. Давайце кожны прыкладзе свае намаганні, каб дзеці, якія сталі ахвярамі ваеннага злачынства, усё ж такі маглі мець будучыню. На Радзіме, ва Украіне. А нашы дзеці, нашы беларускія дзеці, ганарыліся намі і былі побач з намі.

  • Польшча не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Адбылася тэлефонная размова намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Размова адбылася па ініцыятыве кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Польшчы. Міністр замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што Польшча аддзяляе беларускі народ ад рэжыму дыктатара. Польшча прадпрымае дзеянні, каб змякчаць умовы для легалізацыі беларусаў; будзе прытрымлівацца пазіцыі не абмяжоўваць перасячэнне грамадзянамі Беларусі беларуска-польскай мяжы; не плануе ўводзіць забарону на выкарыстанне асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй і не плануе ажыццяўляць канфіскацыю аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй, як гэта ажыццяўляецца ў дачыненні да аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй. Адначасова кіраўнік знешнепалітычнага ведамства праінфармаваў, што Польшча прытрымліваецца сваіх патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі: спыніць міграцыйную вайну, выдаць злачынцу, які здзейсніў забойства польскага салдата, а таксама дамагаецца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута. Міністр замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што беларусы з'яўляюцца еўрапейскім народам і будучыня беларускага народа — у агульным еўрапейскім доме. Павел Латушка падзякаваў міністру за прынцыповую пазіцыю і адзначыў, што для беларусаў важная лідзіруючая роля Польшчы ў Еўрапейскім саюзе як краіны, якая найбольш глыбока разумее важнасць падтрымкі дэмакратычнага руху і дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, а таксама важнасць адкрытасці Еўропы для беларусаў.

  • Нязручныя санкцыі і нікчэмнасць Лукашэнкі

    Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Памятаю, як у маю бытнасць паслом я ўдзельнічаў у нарадзе, якую праводзіў прэм'ер-міністр Беларусі. І падчас гэтай нарады прэм'ер-міністр (наколькі я памятаю, гэта быў Сяргей Сідорскі) зрабіў наступную заяву ў адрас нашага амбасадара ў Італіі: «Калі італьянцы не захочуць інвеставаць у Беларусь у вытворчасць абутку, то мы забаронім імпарт італьянскага абутку ў Беларусь». Вось такія метады ўжываліся з боку ўрада ці прынамсі дэкларавалася гатоўнасць іх прымяніць у дачыненні да замежных партнёраў — патэнцыйных інвестараў, каб іх прывабіць, зацягнуць у Беларусь. Зразумела, што такія метады ніколі не працавалі і ніколі не спрацуюць. Але чаму я распавядаю гэтую гісторыю: гэта звязана з тым, што сёння ўведзеныя досыць нязручныя санкцыі, якія дэманструюць нікчэмнасць Лукашэнкі. Вы задумваліся, чаму скардзячыся на санкцыі рэжым Лукашэнкі робіць акцэнт перш за ўсё менавіта на шырспажыве, а не на таварах для вайсковай прамысловасці, напрыклад, або таварах падвойнага прызначэння, або мэблі, якую збіраюць палітвязні для Дэпартамента выканання пакаранняў МУС? Можа, таму, што ён так клапоціцца пра людзей? Не. Таму што такія санкцыі ярчэй за ўсё паказваюць яго поўную нікчэмнасць. Няздольнасць якасна вырабіць нават самыя прымітыўныя, самыя базавыя бытавыя тавары, тавары паўсядзённага спажывання. Гэта значыць эканоміка Лукашэнкі, якую ён выбудоўваў 30 гадоў, няздольная зрабіць тое, што трэба людзям на сёння. І вельмі многае, большасць, проста імпартуецца. Таму Лукашэнка так і перажывае ў сувязі з гэтым. Што ён тады ў прынцыпе можа вырабляць, акрамя зброі і яе дэталяў для Расіі? Палаючыя МАЗы? Ну і мы бачым, як часта МАЗы гараць у той жа Расіі. Што ён можа даць людзям? Беларускі легпрам за 30 гадоў наогул угроблены цалкам — яшчэ да ўсялякіх санкцый. «Моцны гаспадарнік»? Ганьбішча. Вось дзе поўны абсурд. Але як і сам рэжым, крытыкі санкцый чамусьці аддаюць перавагу звяртаць увагу не на гэта. Не на тое, што Лукашэнка ўзяў для сябе за прыклад Паўночную Карэю, якая таксама нічога не здольная вырабіць для людзей. Прычым там усё яшчэ цікавей: краіна, якая з'яўляецца арыенцірам для Лукашэнкі, не здольная вырабляць нават прадукты харчавання ў дастатковай колькасці, каб яе насельніцтва не галадала. Замест гэтага яна вырабляе зброю. У такіх аб'ёмах, што хапае і на кантракты з Расіяй, куды яна пастаўляе яго эшалонамі, цэлымі складамі. Выдатны прыклад для пераймання, праўда? Ёсць куды імкнуцца, ёсць куды расці! Замест тавараў для жыцця людзей вырабляць тое, што гэтыя жыцці адымае. І адначасова крычаць пра несправядлівыя санкцыі і пагражаць усім вакол ядзернай зброяй і «непрымальнай шкодай».

bottom of page