Праекты НАУ
Расследванне незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей
Камандай НАУ былі сабраныя матэрыялы датычнасці рэжыму Лукашэнкі да ваеннага злачынства ў выглядзе незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. На базе сабраных матэрыялаў камандай НАУ была падрыхтаваная камунікацыя па артыкуле 15 Рымскага статута «Аб незаконнай дэпартацыі або перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь», якую 27 чэрвеня 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне перадало ў Міжнародны крымінальны суд.
Дадзеная камунікацыя ўяўляе сабой збор доказаў і прававы аналіз незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь у перыяд з верасня 2022 года па май 2023 года.
НАУ працягвае працу па зборы доказаў здзяйснення рэжымам Лукашэнкі вайсковага злачынства па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.