top of page

Палітыка прыватнасці

Уводзіны

Абарона прыватнасці і законная апрацоўка персанальных дадзеных з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў для Фонда «Беларусь будучыні» (Fundacja Białoruś Przyszłości, далей – Фонд). Фонд прымае адпаведныя захады для забеспячэння абароны персанальных дадзеных асоб, з якімі мы працуем або дадзеныя якіх мы выкарыстоўваем іншым чынам. У дадзейнай Палітыцы мы апісваем, як мы збіраем, выкарыстоўваем, захоўваем і іншым чынам апрацоўваем персанальныя дадзеныя. У Палітыцы таксама пералічаны правы асоб, дадзеныя якіх апрацоўвае Фонд, і падставы, на якіх гэтыя правы могуць быць рэалізаваныя. Палітыка апрацоўкі дадзеных прымяняецца ва ўсіх выпадках, калі Фонд апрацоўвае персанальныя дадзеныя. Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з дадзеным дакументам. Фонд можа ўносіць змены ў дадзеную Палітыку ў сувязі са зменамі ў сваёй дзейнасці, а таксама ў сувязі з неабходнасцю адаптацыі сваіх аперацый да апошніх патрабаванняў тэхналагічнай бяспекі і ў сувязі са зменамі заканадаўства. Фонд будзе загадзя апавяшчаць пра змены ў дадзенай палітыцы.

Фонд распрацаваў Палітыку з улікам прынцыпаў, якія вынікаюць з Агульнага рэгламенту па абароне дадзеных 679/2016 (General Data Protection Regulation, далей GDPR).

Якія правы маюць фізічныя асобы ў сувязі з апрацоўкай іх персанальных дадзеных Фондам?

Фізічныя асобы, персанальныя дадзеныя якіх апрацоўваюцца Фондам, маюць наступныя правы ў адпаведнасці з палажэннямі GDPR:

  • Кожная асоба мае права на атрыманне інфармацыі, якая датычыцца апрацоўкі яго персанальных дадзеных (у прыватнасці, інфармацыі пра тое, з якой мэтай, якія дадзеныя і кім апрацоўваюцца, каму яны прадастаўляюцца і г.д.).

  • Кожны суб'ект дадзеных мае права падаць скаргу ў Фонд з нагоды апрацоўкі дадзеных і можа падаць скаргу ва Упраўленне па абароне персанальных дадзеных, вул. Стаўкі 2, Варшава (https://uodo.gov.pl).

  • Кожны суб'ект дадзеных мае права на атрыманне копіі апрацоўваемых намі дадзеных.

  • Кожны суб'ект дадзеных мае права запатрабаваць выдалення персанальных дадзеных (калі ён лічыць, што Фонд не мае права апрацоўваць гэтыя дадзеныя) або запярэчыць супраць іх апрацоўкі.

  • Кожны суб'ект дадзеных мае права запатрабаваць абмежаванні апрацоўкі персанальных дадзеных.

  • Кожны суб'ект дадзеных мае права запатрабаваць выпраўлення або ўдакладнення персанальных дадзеных.

  • Кожны суб'ект дадзеных мае права патрабаваць перадачы сваіх персанальных дадзеных іншаму кантралёру.

  • Кожны суб'ект дадзеных мае права не быць аб'ектам рашэння, якое прымаецца на падставе выключна аўтаматычнай апрацоўкі персанальных дадзеных.

Для ажыццяўлення сваіх правоў вы можаце звярнуцца непасрэдна ў Фонд. Любы запыт на доступ да дадзеных павінен быць зроблены ў пісьмовым выглядзе або па электроннай пошце. Калі ёсць сумневы ў персоне асобы, якая падае запыт, Фонд папросіць вас дапоўніць запыт, у прыватнасці, падаўшы неабходныя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя.

Фонд будзе прымаць намаганні, каб адказаць на кожны запыт цягам 1 месяца. Аднак у больш складаных выпадках або ў выпадку адначасовага паступлення некалькіх запытаў Фонд можа падоўжыць тэрмін адказу, пра што мы паведамім Вам.

Хто нясе адказнасць за апрацоўку персанальных дадзеных?

У адпаведнасці з артыкулам 13(1) Рэгламента (ЕС) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Савета ЕС ад 27 красавіка 2016 года аб абароне фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і аб свабодным перамяшчэнні такіх дадзеных і адменай Дырэктывы 95/46/EC паведамляем наступнае:

Адміністратарам персанальных дадзеных з'яўляецца Фонд «Беларусь будучыні», размешчаны ў Варшаве (00-048), вул. Мазавецкая, 12, REGON: 387913350, NIP: 5213917050. Адрас кантактнай электроннай пошты: admin@belarus-nau.org.

 

Як Фонд збірае і абараняе персанальныя дадзеныя?

Персанальныя дадзеныя, якія збіраюцца пры рэгістрацыі на сайце https://www.belarus-nau.org, уключаюць у сябе адрас электроннай пошты (выкарыстоўваецца пры рэгістрацыі і выкарыстоўваецца пры кожным уваходзе ў сістэму). Прадастаўленне персанальных дадзеных неабходна для рэгістрацыі ўліковага запісу на форуме. Немагчымасць прадастаўлення дадзеных прывядзе да немагчымасці стварэння ўліковага запісу.

Мы забяспечваем адпаведныя тэхнічныя, фізічныя, электронныя і адміністрацыйныя гарантыі для абароны персанальных дадзеных ад несанкцыянаванага доступу. Мы выконваем агульнапрынятыя стандарты абароны персанальнай інфармацыі, якая перадаецца нам, як падчас перадачы, так і пасля яе атрымання. Нам уяўляецца важным удакладніць, што перадача інфармацыі праз Інтэрнэт (у тым ліку па электроннай пошце) не з'яўляецца цалкам бяспечнай. Нягледзячы на нашыя максімальныя намаганні забяспечыць абарону персанальных дадзеных, немагчыма гарантаваць абсалютную бяспеку інфармацыі, якая адпраўляецца. Пасля атрымання інфармацыі, якая ўяўляе сабой персанальныя дадзеныя, мы будзем прымяняць адпаведныя працэдуры і палітыкі бяспекі для прадухілення несанкцыянаванага доступу да гэтых дадзеных.

Любыя персанальныя дадзеныя, якія збіраюцца і апрацоўваюцца ў рамках дадзенай Палітыкі, падлягаюць належнай абароне да момантаў:

а) калі Вы даеце нам згоду на іх разгалашэнне;

б) абязлічвання такіх персанальных дадзеных;

б) да моманту раскрыцця інфармацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

Мэтай апрацоўкі Фондам персанальных дадзеных з'яўляецца: прадастаўленне Карыстальніку доступу да паслуг, інфармацыі і/ці матэрыялаў, якія змяшчаюцца на сайце.

Персанальныя дадзеныя будуць захоўвацца ў форме, якая дазваляе ідэнтыфікаваць Карыстальніка сайта, не даўжэй, чым гэта неабходна для дасягнення мэтаў, дзеля якіх персанальныя дадзеныя збіраюцца і правамерна апрацоўваюцца. Такім чынам, персанальныя дадзеныя будуць захоўвацца цягам тэрміну, неабходнага для аказання паслугі.

Ці можа Фонд перадаваць Вашыя персанальныя дадзеныя іншым арганізацыям?

Як правіла, Фонд не перадае вашыя персанальныя дадзеныя іншым арганізацыям. Аднак у некаторых сітуацыях перадача персанальных дадзеных можа быць неабходнай або істотнай для дасягнення мэтаў апрацоўкі.

Да ліку арганізацый, якім мы можам перадаваць вашыя дадзеныя, адносяцца наступныя катэгорыі:

  • кампаніі, якія прадастаўляюць ІТ-паслугі і абслугоўванне сервераў,

  • кампаніі, якія прадастаўляюць тэлекамунікацыйныя паслугі.

 

Ці ажыццяўляе Фонд прафіляванне?

Персанальныя дадзеныя не апрацоўваюцца для аўтаматызаванай апрацоўкі ў форме прафілявання.

 

Якая форма прадастаўлення згоды?

Вы выказваеце сваю згоду на прадастаўленне, збор, апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных з дапамогай націску кнопкі «Я згодны» ў адпаведных палях.

Падаючы нам свае персанальныя дадзеныя ў межах дадзенай Палітыкі, Вы выказваеце згоду на іх выкарыстанне ў межах мэтаў, заяўленых дадзенай Палітыкай.

Вы таксама згаджаецеся з тым, што Ваша згода на выкарыстанне Вашых персанальных дадзеных мае моц да да іх знішчэння.

 

Інфармацыя пра файлы cookie

1. Што такое файлы cookie.

Файлы cookie – гэта невялікія файлы дадзеных, у прыватнасці тэкставыя файлы, якія захоўваюцца серверам на вашым кампутары. Гэтыя файлы дазваляюць распазнаць вашу прыладу і адлюстраваць вэб-сайт, адаптуючы яго ў адпаведнасці з вашымі перавагамі. Файлы «cookie» звычайна ўтрымліваюць назву вэб-сайта, з якога яны былі атрыманы, час іх захоўвання на вашай прыладзе і унікальны нумар.

2. Якія тыпы файлаў cookie мы выкарыстоўваем.

«Сеансавыя» файлы cookie – часовыя файлы, якія застаюцца на вашай прыладзе да таго часу, пакуль вы не выйдзеце з сайта або не зачыніце вэб-браўзэр.

3. Для чаго мы выкарыстоўваем файлы cookie.

Файлы cookie выкарыстоўваюцца ў статыстычных мэтах. У файлах cookie захоўваецца інфармацыя пра геалакацыю, мову наведвальніка сайта, а таксама выпадковыя дадзеныя ідэнтыфікатара сесіі. Сабраныя дадзеныя дапамагаюць нам зразумець, як наведвальнікі выкарыстоўваюць сайт, што дазваляе палепшыць яго структуру і змест. Сабраная інфармацыя дапамагае нам фармаваць статыстыку па колькасці новых і пастаянных карыстальнікаў і дазваляе аналізаваць наведанныя старонкі.

4. Выдаленне і адключэнне файлаў cookie

Вы можаце ў любы момант змяніць налады свайго браўзэра такім чынам, каб ён не прымаў файлы cookie або інфармаваў вас аб іх адпраўцы. Аднак варта мець на ўвазе, што адмова ад прыёму файлаў cookie можа прывесці да цяжкасцей з выкарыстаннем сайта. Па змаўчанні праграмнае забеспячэнне вашага браўзэра дазваляе размяшчэнне файлаў cookie. Налады браўзэра могуць быць змененыя, каб заблакаваць аўтаматычную апрацоўку файлаў cookie або паведаміць вам, што файлы cookie адпраўляюцца на вашу прыладу. Дадатковую інфармацыю аб тым, як адключыць аўтаматычнае захаванне файлаў cookie, можна знайсці ў наладах браўзэра (праграмнага забеспячэння для прагляду вэб-старонак).

bottom of page