top of page

Ініцыяваныя санкцыі ў дачыненні да прапагандысткі Кацярыны Круталевіч


Сустрэча Паўла Латушкі з паслом Канады ў Польшчы Катрын Годзін
Сустрэча Паўла Латушкі з паслом Канады ў Польшчы Катрын Годзін. Фота: НАУ-медыя

«Канада не ўспрымае Лукашэнку ў якасці гаранта незалежнасці Беларусі», — адзначыла амбасадар Канады ў Польшчы Катрын Годзін падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.

Сустрэча, якая адбылася 14 чэрвеня ў Варшаве, была прысвечана шэрагу важных тэм:

  • кампаніі і вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду;

  • праблеме гарманізацыі санкцый і неабходнасці іх пашырэння ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;

  • сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і канкрэтных падыходаў па іх вызваленні. Пасол Годзін выказала падтрымку беларускаму актывісту Андрэю Гнёту.

Кампанія і вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду — адна з тэм, закранутых ініцыятыўна паслом падчас сустрэчы. Спадарыня пасол адзначыла, што ў Канадзе ўрад фармуе парламент і члены Кабінета захоўваюць за сабой дэпутацкія мандаты.

Канадскі бок лічыць важным ажыццявіць гарманізацыю санкцый у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі і садзейнічае медыяцыі з іншымі краінамі для гарманізацыі санкцый. У ходзе сустрэчы ад імя каманды НАУ амбасадару перададзеныя прапановы па ўвядзенні санкцый у дачыненні да прадпрыемстваў ВПК, прапагандысцкіх тэлеканалаў СТБ, АНТ, выдавецкага дома «Беларусь сёння», БЕЛТА, прапагандыстаў, суддзяў рэжыму, Кацярыны Круталевіч, журналісткі Беларусь 1, якая брала інтэрв'ю ў Дар'і Лосік, Андрэя Караля, рэктара БДУ, і інш. 

Павел Латушка адзначыў актыўную пазіцыю ўрада Канады па ўжыванні санкцыйнага ціску ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Катрын Годзін у сваю чаргу падкрэсліла, што матэрыялы, якія перадаюцца камандай НАУ, маюць сваю практычную рэалізацыю ў прымаемых санкцыйных рашэннях.

У адказ на просьбу юрыстаў НАУ пасол абяцала аказаць садзейнічанне ва ўсталяванні ўзаемадзеяння з канадскімі юрыстамі, якія суправаджаюць справу ад імя Канады супраць Сірыі за парушэнне Канвенцыі супраць катаванняў. Дадзеная экспертыза неабходная для працягу працы НАУ па матэрыялах, якія пацвярджаюць злачынствы рэжыму Лукашэнкі, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да беларускага народа. 

Амбасадар Канады абяцала аператыўна накіраваць абноўленую інфармацыю аб сітуацыі з Андрэем Гнётам у амбасаду Канады ў Сербіі. 

«Для нас важна, што Канада паслядоўна падтрымлівае беларускі народ у імкненні да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, што супрацоўніцтва Канады і беларускіх дэмакратычных інстытутаў носіць прадметны і выніковы характар», — адзначыў Павел Латушка падчас сустрэчы.

 

Comments


bottom of page