Прадстаўнікі каманды НАУ Арцём Праскаловіч і Арцём Брухан у інтэрв'ю Маланцы
Паказанні дыспетчара, які ўцёк, і даклад ICAO сталі важнымі доказамі супраць дыктатара. Шэраг краін ужо разглядаюць справу аб паветраным пірацтве і выстаўляюць першыя абвінавачанні супраць чыноўнікаў рэжыму. Аднак усю паўнату адказнасці павінны панесці не асобныя прадстаўнікі Белаэранавігацыі ці КДБ (хоць і яны, безумоўна, таксама). Адказваць павінен увесь рэжым і Лукашэнку асабіста.
Як гэтага дасягнуць?
Інструмент першы: далейшы крымінальны пераслед у рамках нацыянальных юрысдыкцый. Для гэтага неабходна, каб пасажыры «Боінга» звярталіся ў суды ў сваіх краінах (у першую чаргу ў Літве і Польшчы) на правах пацярпелых. Спатрэбіцца і цесная работа з МЗС гэтых краін.
Інструмент другі: пазасудовае ўключэнне прадстаўнікоў рэжыму ў міжнародны спіс тэрарыстаў, а Беларусі — у спіс спонсараў тэрарызму. Наша краіна будзе прызнана небяспечнай, а таму — беспалётнай да суда над вінаватымі. З арганізацыямі, якія ўдзельнічалі ў перахопе самалёта, і іх супрацоўнікамі будуць забаронены любыя фінансавыя і іншыя адносіны.
Другая працэдура прасцей і хутчэй у рэалізацыі, чым першая, але і яна запатрабуе чакай і сіл. Дапамагчы нам паскорыць працэс можаце Вы.
Як гэта зрабіць?
コメント