Адказ на гэтае пытанне даў юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк у інтэрв'ю «Еўрарадыё»
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) — рэгулюючая структура. Мэта яе дакладаў — не «абвінаваціць» кагосьці, а правесці незалежную экспертызу інцыдэнтаў у сферы авіябяспекі. Але два факты, устаноўленыя ў расследаванні, дакладна ўлічаць у крымінальных судах:
— беларускія ўлады і сілавікі загадзя зманілі аб пагрозе выбуху;
— падвергнулі пагрозе жыццё пасажыраў, пасадзіўшы самалёт. А пасля фальсіфікавалі дадзеныя аб інцыдэнце.
Абодва факты з'яўляюцца грубымі парушэннямі адразу трох міжнародных канвенцый: Гаагскай, Манрэальскай і Чыкагскай.
Улічваючы, што парушэнні дапушчаныя наўмысна, яны дазваляюць ставіць пытанне аб сур'ёзных абвінавачваннях у пірацтве і міжнародным тэрарызме. Прад'явіць іх могуць як мінімум у ЗША, Літве і Польшчы, дзе справу аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair ужо разглядаюць.
Справаздача ICAO стане важнай доказам у працэсах у гэтых краінах, а таксама, не выключана, — у іншых краінах, грамадзяне якіх знаходзіліся на борце самалёта.
«Далей гэта можа быць падставай для абвяшчэння асобаў, якія абвінавачваюцца ў парушэннях, у тым ліку па лініі Інтэрпола, у міжнародны вышук. Па запыце ЗША, дзе абвінавачанні кіраўніку "Белаэранавігацыі" і яго намесніку прад'яўлены, запыты могуць быць ужо размешчаны. Гэта першы буйны напрамак, да якога плануе звярнуцца НАУ. Другое — уключыць вінаватых у міжнародны спіс тэрарыстаў. Было б лепш, калі б гэта зрабіў нехта з буйных палітычных гульцоў, такіх як ЗША ці ЕЗ», — заключыў у інтэрв'ю Міхаіл Кірылюк і адзначыў: дасягнуць вынікаў па другім напрамку лягчэй, і гэта больш эфектыўна, чым чакаць следства і суда.
Справаздача ICAO ужо дае ўсе падставы заяўляць: Лукашэнка і ягоныя паплечнікі — авіяпіраты і небяспечныя для Еўразвяза, а Беларусь — для міжнародных авіязносін.
Сённяшняя рэзалюцыя Сената ЗША аб прызнанні РФ дзяржавай-спонсарам тэрарызму робіць гэтую перспектыву яшчэ бліжэй.
Санкцыі супраць беларускага авіяпрама не аслабяць, а самалёты над краінай з Захаду — не паляцяць, пакуль вінаватыя не будуць аддадзены суду і не панясуць пакаранне ў Беларусі альбо ў любой іншай дзяржаве.
Comments