Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол
«Ваенна-патрыятычныя клубы» з'яўляюцца ў Беларусі ледзьве не штомесяц. Па некаторых дадзеных, іх можа быць ужо больш за 950. Афіцыйна ў іх налічваецца амаль пяць тысяч удзельнікаў. Рэальная колькасць дзяцей, насамрэч уцягнутых у іх дзейнасць, застаецца невядомай.
Але ці ёсць у іх хоць доля патрыятызму? Прыгледзеўшыся ўважліва да ідэй і «каштоўнасцяў», якія гэтыя клубы прышчапляюць беларускім дзецям, мы выявім, што да Беларусі яны наўрад ці маюць нейкае дачыненне. Бо ідэалогія, на якой яны будуюцца — гэта ідэалогія «рускага свету». Дэструктыўная для Беларусі канцэпцыя, якая нясе ў сябе поўнае падпарадкаванне народаў, якія Расія лічыць сваёй неад'емнай часткай.
Выкладчыкамі ў «ваенна-патрыятычных клубах» з'яўляюцца ідэолагі, так званыя афіцэры, байцы ПВК «Вагнер», а на чале ўсяго гэтага стаіць Мікалай Карпянкоў — галоўны прыхільнік «рускага свету» сярод беларускіх сілавікоў. Чалавек, які адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, стварае спецпадраздзяленні ва ўнутраных войсках, інструктарамі ў якіх працуюць вагнераўцы, і сам увесь час з'яўляецца на публіцы з шаўронам групы «Вагнер».
Чаму вучаць нашых дзяцей так званыя «ваенна-патрыятычныя клубы», як яны звязаны з Карпянковым, вагнераўцамі, «рускім светам» і пры чым тут вайна супраць Украіны — глядзіце ў нашым новым відэа.
Comentarios