Павел Латушка ў эфіры канала «FREEДОМ»
1 этап. Стварэнне інфармацыйна-прапагандысцкага ціску на ўлады Украіны з мэтай прымусіць Украіну пачаць перамовы.
2 этап. Канцэнтрацыя значнай групоўкі ўзброеных сіл Расіі пры ўдзеле вайскоўцаў Беларусі, каб сцягнуць максімальную колькасць Узброеных сіл Украіны да мяжы з Беларуссю.
3 этап. Стварэнне лакальнага канфлікту на беларуска-ўкраінскай мяжы з мэтай скаваць ВСУ на мяжы з Беларуссю.
4 этап. Паўторны наступ на тэрыторыю Украіны. Тут магчыма 2 напрамкі агрэсіі — на Кіеў або на Валынь для таго, каб адрэзаць шляхі дастаўкі ўзбраення з Захаду.
Сёння хутчэй за ўсё ідзе першы этап, які плаўна пераходзіць у другі.
Істотны элемент, які нясе рызыкі і пагрозы не толькі Украіне і Еўропе — размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ў мэтах стварэння «ядзернага парасона» над групоўкай узброеных сіл Расіі і рэжыму Лукашэнкі.
Comentarios