top of page

Электронная падача на карту побыту і вырашэнне праблем беларусаў Вроцлава


Сустрэча з кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам
Сустрэча з кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам, Варшава 2024. Фота: НАУ-медыя

«Пры вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у грамадзян Беларусі, дэпартаваных на тэрыторыю Польшчы альбо вымушана пакінуўшых Беларусь, важна разумець, што беларуская дзяржава ў асобе рэжыма Лукашэнкі не стаіць на абароне інтарэсаў беларусаў, а фактычна адмовіліся ад консульска-прававой дапамогі сотням тысяч грамадзян, якія вымушана знаходзяцца па-за межамі Беларусі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас працоўнай сустрэчы з кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.

Томаш Цытрыновіч праінфармаваў, што больш за 130 тысяч грамадзян Беларусі ўжо легалізаваліся на тэрыторыі Польшчы, разам з тым значная частка адпаведных запытаў знаходзіцца ў апрацоўцы.

Павел Латушка падзякаваў кіраўніцтву Упраўлення па справах іншаземцаў за ўважлівае стаўленне да праблем беларусаў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі, а таксама за станоўчыя рашэнні па абсалютнай большасці спраў, датычных атрымання міжнароднай абароны, і пазначыў шэраг праблем, якія яшчэ патрабуюць вырашэння.

У прыватнасці, у чарговы раз было ўзнятае пытанне дакументавання беларусаў Ніжнесілезскага ваяводства. На разглядзе ў ваяводстве знаходзіцца 300 зваротаў грамадзян Беларусі. Томаш Цытрыновіч зладзіць візіт у Вроцлаў для сустрэчы з ваяводам і абмеркавання магчымасцей вырашэння сітуацыі, якая там склалася. Аб выніках сустрэчы Томаш Цытрыновіч даў абяцанні праінфармаваць асобна.

Таксама ўздымаліся пытанні супрацьдзеяння нядобрасумленным асобам, якія прадаюць месцы ў чарзе на падачу заяў на атрыманне міжнароднай абароны на вул. Табарова, 33 у Варшаве. Кіраўніцтва Упраўлення па справах іншаземцаў праінфармавала, што асобныя меры, скіраваныя на навядзенне парадку, ужо прынятыя, і сітуацыя будзе заставацца на кантролі.

Томаш Цытрыновіч паведаміў Паўлу Латушку пра тое, што на наступны год запланавана ўвядзенне ў Польшчы электроннай сістэмы падачы заяў пра выдачу карты побыту, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць своечасовага вырашэння беларусамі пытанняў дакументацыі для выключэння крытычных сітуацый на практыцы. 

У канцы 2025 года пачнуць заканчвацца тэрміны дзеяння дазволаў на гуманітарны побыт, якія былі аформленыя ў 2022 годзе на падставе гуманітарных віз. Да заканчэння гэтага тэрміну Упраўленне рэкамендуе легалізаваць далейшае знаходжанне ў Польшчы ў рамках агульных працэдур. Падставай для легалізацыі могуць быць факт працы ці вучобы, эканамічнай дзейнасці, уз’яднанне сям’і і інш.

Асобна былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з атрыманнем міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы. Томаш Цытрыновіч адзначыў, што калі грамадзяне, якія хадатайнічаюць аб атрыманні міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы, патрапілі на тэрыторыю краіны на падставе візы, якую выдалі не польскія консульскія ўстановы, а консульскія ўстановы іншых краін-членаў Шэнгенскай зоны, дадзеныя выпадкі будуць разглядацца індывідуальна і будзе разглядацца магчымасць прыняцця да разгляду спраў з агаворкай «аб сувярэннасці» Польшчы пры прыняцці дадзенага рашэння.

Кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская звярнула ўвагу на неабходнасць больш адказнай працы з асобамі, якія знаходзяцца ў працэдуры атрымання міжнароднай абароны, каб не дапускаць перадачы персанальных дадзеных органам рэжыму Лукашэнкі. Адзначыла, што патрабуе таксама павелічэння тэрмін дзейнасці часовага дакумента, які пацвярджае асобу (зараз ён складае 90 дзён і з'яўляецца недастатковым). Кіраўнік Упраўлення паабяцаў, што бліжэйшым часам будуць рэалізаваныя захады па павелічэнні гэтага тэрміну.

Павел Латушка выказаў удзячнасць за ўкараненне беларускай мовы ў мабільны дадатак Refugeebook. Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў Томаш Цытрыновіч адзначыў, што ў адказ на просьбу НАУ неўзабаве будзе распрацавана і беларускамоўная версія сайта Упраўлення.

 

Comments


bottom of page