top of page

Экспертнае асяроддзе: серыя экспертных дыскусій аб геапалітычным выбары Беларусі


Напярэдадні саміту Усходняга партнёрства прайшла першая экспертная дыскусія «Беларусь ва ўзаемадзеянні з еўрапейскімі субрэгіянальнымі саюзамі, групамі і праграмамі добрасуседства» ў рамках серыі дыскусій «Экспертнае асяроддзе»


«Экспертнае асяроддзе» — серыя дыскусій з удзелам беларускіх і замежных экспертаў, аналітыкаў, аўтараў даследаванняў і спецыялістаў у сферы знешняй палітыкі, арганізаваная Народным антыкрызісным упраўленнем для абмеркавання геапалітычнага выбару беларускага народа.


Выкраўшы ў 2020 годзе галасы, правы і свабоды беларусаў, Лукашэнка скраў у нас і права выбудоўваць пісьменную палітыку добрасуседства з улікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Геапалітычны выбар сёння вызначае выключна рэжым Лукашэнкі.


Выключаючы народ — носьбіт суверэнітэту — з удзелу ў вырашэнні ключавых пытанняў знешняй палітыкі, Лукашэнка бескантрольна гандлюецца нашым суверэнітэтам і ставіць яго на кон у сваіх палітычных гульнях.


Ва ўмовах, калі «міжнародныя адносіны» рэжыму ствараюць рэальную пагрозу страты Беларуссю суверэнітэту і незалежнасці - крытычна важным з’яўляецца пытанне разумення грамадзянамі геапалітычных працэсаў. Дапамагчы сфармаваць гэта разуменне і заклікана серыя дыскусій «Экспертнае асяроддзе».


У рамках першай дыскусіі «Беларусь ва ўзаемадзеянні з еўрапейскімі субрэгіянальнымі саюзамі, групамі і праграмамі добрасуседства» эксперты і аналітыкі, аўтары даследаванняў і спецыялісты ў сферы знешняй палітыкі абмяркоўвалі наступныя пытанні:


— Што такое Усходняе партнёрства і якія бонусы прыносіла ўдзел у ім Беларусі?


— Аб якім аб’ёме фінансавання ідзе гаворка, калі кажуць аб праектах Усходняга партнёрства?


— Якая верагоднасць дэмантажу беларускай дзяржаўнасці?


Коратка:

  • Усходняе партнёрства — гэта геапалітычны адказ расейскай актыўнасці на знешнім контуры.

  • 750 млн еўра ў рамках розных праектаў Усходняга партнёрства — гэта немалыя грошы. Вялікае значэнне таксама мелі пазыкі на добрых умовах, якія ў сярэднім дасягалі да 500 млн еўра ў год.

  • Градус канфрантацыі Захаду і Крамля не аслабне. Пакуль Лукашэнка ва ўладзе і падтрымліваецца Пуціным, існуе рэальная пагроза дэмантажу беларускай дзяржаўнасці.

  • Расейскія субсідыі ідуць на падтрыманне неэфектыўнай эканамічнай мадэлі, якая стварыла для Беларусі своеасаблівае замкнёнае кола.

  • Пасля сыходу Лукашэнкі новаму ўраду Беларусі давядзецца зноўку выбудоўваць дыялог з Захадам, у тым ліку ў рамках Усходняга партнёрства.


Падрабязна:


Што такое Усходняе партнёрства і якія бонусы прыносіла ўдзел у ім Беларусі?

Андрэй Ягораў
Андрэй Ягораў Крыніца: НАУ-медыя

Андрэй Ягораў, прадстаўнік Каардынацыйнага савета па грамадзянскай супольнасці, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі:

Усходняе партнёрства было адказам ЕС на агрэсіўную палітыку Расеі ў рэгіёне. Гэтая ініцыятыва садзейнічала і працягвае садзейнічаць глыбокім трансфармацыям усходніх краін-суседзяў ЕЗ і прыносіла істотныя выгады і для Беларусі. Беларусь і Азербайджан былі аўтсайдэрамі праграмы, што было вынікам выбару іх палітычных рэжымаў. Хоць, характэрна, што нават пры такім узроўні адносін фінансавая і інфраструктурная дапамога ад Усходняга партнёрства была адчувальнай для Беларусі
Характэрна, што інфраструктурная дапамога ад Усходняга партнёрства сапраўды была адчувальная. Напрыклад, праграма фінансавання інфраструктуры дарог, у якую ў тым ліку ўваходзіць фінансаванне рамонту мастоў, паказала, што яе спыненне прывяло да т.зв. «мастападу».
Эканамічныя рамкі супрацоўніцтва задаюцца ў палітычных межах Усходняга партнёрства.

Аб якім аб’ёме фінансавання ідзе гаворка, калі кажуць аб праектах Усходняга партнёрства?


Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч Крыніца: НАУ-медыя

Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», галоўны рэдактар часопісаў «Палітычная сфера» і «Belarusian Political Science Review»:

750 млн еўра ў рамках розных праектаў Усходняга партнёрства, якія атрымлівала беларуская эканоміка — гэта немалыя грошы. Вялікае значэнне таксама мелі пазыкі на добрых умовах. Па розных падліках, яны дасягалі ў сярэднім да 500 млн еўра ў год.
Услед за «мастападам» нас чакаюць праблемы з водазабяспячающай інфраструктурай гарадоў.
Сродкі на развіццё малога бізнесу, хутчэй за ўсё, таксама не трапяць да беларускіх прадпрымальнікаў.
Асобна варта адзначыць, што ў першачарговым парадку пацерпіць беларуская навука.

Ці адбудзецца дэмантаж беларускай дзяржаўнасьці?


Павел Усаў
Павел Усаў Крыніца: НАУ-медыя

Павел Усаў, Палітычны аналітык і аглядальнік, Кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу:

Дэмакратычным сілам надзвычай важна стварыць выразны план у дачыненні да геапалітычнага выбару для Беларусі. Усходняе партнёрства ў той форме, у якой існуе зараз, не адпавядае выклікам часу.
Расея ўлівае шмат грошай у свае імперскія геапалітычныя праекты: ў Данбас, напрыклад, блізу 12 млрд даляраў.
Градус канфрантацыі Захаду і Крамля не аслабне, пра што сведчыць фактычны ўльтыматум Масквы аб недапушчальнасці пашырэння NATO.
Пакуль Лукашэнка ва ўладзе і падтрымліваецца Пуціным, можа адбыцца дэмантаж беларускай дзяржаўнасці, на жаль, на практыцы ён ужо адбываецца.

Ці супастаўная інфраструктурная дапамога ў рамках Усходняга партнёрства з расейскімі энэргасубсідыямі?


Дзмітрый Балкунец
Дзмітрый Балкунец Крыніца: НАУ-медыя

Дзмітрый Балкунец, палітолаг, эксперт у сферы расійска-беларускіх адносін:

Усходняе партнёрства для Беларусі, на мой погляд, усё ж у большай ступені палітычны трэк, чым эканамічны.
Расейскія субсідыі ідуць на падтрыманне неэфектыўнай эканамічнай мадэлі, якая стварыла для Беларусі своеасаблівае замкнёнае кола. І гэтыя субсідыі, па маім асабістым думку, значна перавышаюць тыя фінансавыя рэсурсы, якія выдзяляюцца ў рамках праектаў Усходняга партнёрства.
Мне бачыцца, што Расеі, увогуле, выгадна, калі нейкія інфраструктурныя праекты фінансуе Захад. Прыклад Арменіі гэта пацвярджае.
Нягледзячы на сітуацыю, якая склалася, у Еўропы ёсць інструмент падтрымкі беларускага грамадства ў рамках Усходняга партнёрства ўжо цяпер. Гэта-адукацыйныя праграмы.
Па сутнасці, атрымліваецца, што расейская эканамічная мадэль канфліктуе з прапанаванай Усходнім партнёрствам мадэллю не толькі палітычна, але і эканамічна?

Андрэй Казакевіч: у прынцыпе, пры вялікім жаданні і гэтыя мадэлі можна спалучаць, але для гэтага неабходна працаваць. І ўлічваць той факт, што ў дэмакратычных краінах па росчырку пяра не ўносяцца змены ў нарматыўную базу. Іншае мысленне беларускіх чыноўнікаў не дазваляе зразумець таго, што неабходна працаваць у рамках працэдур для таго, каб спалучаць мадэлі.


На колькі рэальная пагроза інкарпарацыі Беларусі ў агляднай будучыні?


Каміль Клысіньскі
Каміль Клысіньскі Крыніца: НАУ-медыя
Пасля сыходу Лукашэнкі новаму ўраду Беларусі давядзецца зноўку выбудоўваць дыялог з Захадам, у тым ліку ў рамках Усходняга партнёрства.
Сёння, на мой погляд, Расея, як ні дзіўна, стараецца эканоміць на сваіх знешнепалітычных праектах, нават трохі скнарнічаць. З гэтага вынікае, што інкарпарацыя або анэксія Беларусі немагчымая, паколькі гэта будзе каштаваць для Расіі занадта дорага.
Узнікае таксама пытанне, што будзе з Лукашэнкам, калі Расеі спатрэбіцца пацяпленне стасункаў з Захадам? Нерукапажатны Лукашэнка будзе гэтаму працэсу вельмі перашкаджаць.

Наступная дыскусія «Экспертнага асяроддзя»:


«Інтэграцыйныя працэсы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Перспектывы развіцця беларуска-расійскіх адносін»



Comments


bottom of page