Як і СМІ, статыстыка — люстэрка грамадства. З першым у Беларусі расправіліся гучна і паказальна. Другую галіну — зводзяць ціха і метадычна, «клапатліва» вычышчаючы «непатрэбную» для вачэй грамадзян інфармацыю. Маўляў, навошта гэта простаму працаўніку? Клопатаў у яго хапае. А з астатнім разбяруцца «разумныя людзі».
У выніку за апошнія гады беларусы паступова перасталі даведвацца:
афіцыйныя дадзеныя аб смяротнасці ў краіне (у асаблівасці ад каранавіруса);
статыстыку экспарту і імпарту;
мытную статыстыку;
рэальныя лічбы міграцыі і занятасці, вымушаных водпускаў і прастояў;
дадзеныя аб даўгах прадпрыемстваў;
статыстыку выканання бюджэту.
Выключэнне пакуль — дадзеныя аб інфляцыі (рэжым прызнаў яе разгон да 18%, што ў 3 разы больш прагназуемага на 2022 г. ўзроўню). «Выправіць сітуацыю» рэжым «спрабуе» павышэннем заробкаў — афіцыйна на 13%, што беларусы не адчуваюць. Рост коштаў усё «з'ядае» хутчэй (бо сапраўдная інфляцыя, відавочна, вышэй за 18%).
І так з усімі паказчыкамі, якія аб'яўляе рэжым. Што гэта значыць і чым багата?
гэта незаконна. Дзяржорганы абавязаны трымаць адкрытымі афіцыйныя даныя, што прапісана ў Законе аб дзяржстатыстыцы;
дзяржсістэма раскладае саму сябе. У чыноўнікаў без допуску да інфармацыі няма разумення «рэальнай карціны», што падрывае стабільнасць эканомікі і сацыяльнай сферы;
адсутнасць дадзеных па COVID і іншым пагрозам не дае насельніцтву адэкватна рэагаваць на небяспеку.
Неабходна прымусіць рэжым паведамляць рэальную статыстыку беларусам. Гэта пытанне выжывання краіны ў адзін са складаных перыядаў гісторыі.
Comentários