top of page

Што рабіць, калі вас клічуць у выбарчую камісію на рэферэндум



На люты 2022 года запланаваны рэспубліканскі рэферэндум. Дакладнай даты пакуль няма, але падрыхтоўка ідзе поўным ходам і з парушэннямі: выбарчыя камісіі фарміруюць яшчэ да абвяшчэння рэферэндуму. Па дадзеных супольнасці *Сумленныя людзі, тут і пачаліся праблемы: людзі адмаўляюцца ад удзелу, колькасць складу камісій хочуць паменшыць.


Цалкам зразумела, чаму людзі людзі адмаўляюцца: мала хто хоча ўдзельнічаць у фальсіфікацыях. Вопыт мінулага года наглядна паказаў, да чаго прыводзіць «малое зло». Але сітуацыю можна выкарыстоўваць на карысць грамадзянскай супольнасці, таму мы просім сумленных беларусаў згаджацца і ўступаць у выбарчыя камісіі. І абавязкова звязвацца з супольнасцю *Сумленныя людзі і ініцыятывай «Зубр».


  • Вам прапануюць стаць сябрам выбарчай камісіі на рэферэндуме? Згаджайцеся! На ваша месца знойдуць лаяльнага чалавека, а беларусам будзе складаней даведацца, што адбываецца ўнутры.

  • Вашым знаёмым прапануюць стаць членам камісіі? Пакажыце ім гэты пост. Пагаворыце з сябрамі і сваякамі, якія працуюць у дзяржаўных арганізацыях. Магчыма, яны баяцца расказаць вам, што атрымалі такую прапанову.


Пасля таго, як дасце згоду, выходзьце на сувязь з супольнасцю *Сумленныя людзі праз кантакт @contact2022. Яны гарантуюць ананімнасць, а інфармацыя не будзе апублікаваная без вашага дазволу.


І памятайце пра бяспеку. Людзі — галоўная каштоўнасць краіны.

תגובות


bottom of page